“Гэтая кніга — усім кнігам году кніга”, такую ацэнку даў старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч кнізе Ўладзімера Някляева “Цэнтр Эўропы”. Зборнік прозы знанага паэта прэзэнтаваўся сёньня ўвечары ў сталічным Палацы мастацтва пры поўным аншлягу.
Такой колькасьці чытачоў на прэзэнтацыях сваіх кніг сабраць можа далёка ня кожны беларускі літаратар. Стаяла доўгая чарга людзей, якія хацелі набыць новую кнігу. З адной чаргі людзі плаўна перацякалі ў іншую — па аўтограф. Сярод публікі былі заўважаныя былы кандыдат на прэзыдэнта краіны Аляксандар Казулін, праваабаронца Тацяна Процька, міжнародны каардынатар “Хартыі-97” Андрэй Саньнікаў, акадэмік Радзім Гарэцкі, паслы Швэцыі і Ўкраіны Стэфан Эрыксан і Ігар Ліхавы, галоўная рэдактарка часопісу “Маладосьць” Раіса Баравікова.
Сам герой вечарыны — Ўладзімер Някляеў — прызнаўся, што вельмі хацеў запрасіць на вечарыну старшыню праўладнага пісьменьніцкага саюзу генэрала Мікалая Чаргінца.
“Думаю, дай ка я пазваню, усё-ткі старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, калега мой, прозу піша. Скажу: Коля, прыйдзі павіншуй мяне…”
Генэрал Мікалай Чаргінец не прыйшоў на вечарыну да апазыцыйнага ўладзе пісьменьніка.
Наогул спадар Някляеў шмат шчыраваў пра сябе, чым выклікаў бурную рэакцыю залі. Напрыклад, пра каналізацыйны люк на вокладцы кнігі. Асаблівыя воплескі ён атрымаў, калі распавёў пра сваю абыякавасьць да расейскае крыві ў жылах (бацька — расеец) і шчымлівую ўвагу да ўсяго ў сабе беларускага, што далося ад маці.
Урыўкі з прозы чытаць аўтар кнігі не хацеў. Хоць “Цэнтр Эўропы” — гэта ўжо другая яго празаічная кніга, але ён увесь час зьбіваўся на вершы. І ўрэшце прачытаў вялікі ўрывак з паэмы “Палянэз”.
Сёньняшняй імпрэзай прэзэнтавалася ня толькі новая кніга Ўладзімера Някляева, але і новая кніжная сэрыя, што падкрэсьліў у сваім выступе старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч.
“Запачаткаваная выдавецкая сэрыя Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Яна называецца „Кнігарня пісьменьніка“. І гэтай кнігай у ёй аўтар усьлед за Багушэвічам, Гарэцкім, Караткевічам, Быкавым яшчэ і яшчэ раз нагадвае, дзе зьяўляецца цэнтр, дзе зьяўляецца сэрца сусьвету, сэрца Эўропы. Нагадвае ня так Эўропе, як нам, беларусам”.
Вершамі Ўладзімера Някляева, пакладзенымі на ўласную музыку, вечарыну аздабляў Зьміцер Вайцюшкевіч.