Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Гэтую кнігу не закінуць на верхнюю паліцу”


Толькі што выйшла ў сьвет кніга журналіста Аляксандра Тамковіча “Жанчыны”.

Камэнтуе адзін з удзельнікаў прэзэнтацыі журналіст Аляксандар Коктыш:


– У чарговым зборніку інтэрвію вядомага ўжо аўтара ўсе без выключэньня гераіні вымушаныя займацца ў той ці іншай ступені палітыкай.

У дэмакратычным грамадзтве гэта выклікала б толькі пазытыўныя эмоцыі і коменты.

У нас жа гэта сярод іншых пачуцьцяў – непрыхаваную горыч.

Таму рэспект аўтару за тое, што жанчыны-гераіні падаюцца не таварышамі па барацьбе, зашоранымі і закамплексаванымі палітыкай (“бруднай справай”), а – цікавымі, прыгожымі, самадастатковымі Асобамі.

Упэўнены, гэтую кнігу не закінуць на верхнюю паліцу, каб забыцца пра яе на бліжэйшыя гады, а будуць перадаваць пачытаць сябрам, знаёмым, проста тым, хто хоча больш даведацца пра ўчора і сёньня Беларусі.

Дый яе заўтра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG