Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На "Bela Music" выступіць Ялфімаў


На адкрытай пляцоўцы аэраклюбу “Баравая” сёньня адбываецца першы фэстываль “Bela Music-2009” з удзелам вядучых гуртоў краіны, што працуюць ў галіне актуальнай жывой музыкі.


Да гэтага ў Беларусі не было буйных рок-фэстываляў. Беларускія гурты часьцей выступалі і спаборнічалі па-за межамі краіны — на “Басовішчы” ў Польшчы, на “Be Free” ва Ўкраіне, на “Be2gether” у Літве.

Адзін з арганізатараў фэсту, кіраўнік канцэртнага агенцтва “Лінія гуку" Ўладзімер Шаблінскі кажа, што яго заўсёды абурае, калі ў Беларусі на лепшых сцэнах, стадыёнах прымаюць расейскіх выканаўцаў, выплачваюць ім шалёныя ганарары — беларускія грошы ідуць ў інвэставаньне шоў-бізнэсe замежных краінаў:

"У Беларусі няма вялікага нацыянальнага фэстывалю. Мяне гэта абурае як факт! Трэба ствараць свае брэнды, беларускія, ствараць менавіта ў заходніх межаў і папулярызаваць. Папулярызаваць сваіх, а не прывозіць расейцаў, даваць ім лепшыя пляцоўкі і лепшыя фінансавыя магчымасьці. Трэба падтрымліваць сваіх — гэта самае галоўнае”.

Сёньня на адкрытай пляцоўцы выступяць “Крама”, “Палац”, Дзецідзяцей“, “Neuro Dubel”, “Гарадзкія”, "Без білета", "J:Морс". Адзін з арганізатараў фэсту, лідэр гурту "Палац" Алег Хаменка запэўнівае, што будзе надзвычай добры жывы гук:

"Апаратура будзе 70 кіляват. Напэўна, такога моцнага гуку на адкрытай пляцоўцы ў Беларусі яшчэ не было".

Спачатку была ўстаноўка, што замежных удзельнікаў ня будзе. Але на сцэнэ сёньян выступіць нашы суйачыньнікі RASTOP POWER TRIO. Гэта Аляксандр Растопчын, удзельнік "Сузор’я" і "Песняроў". У 1990х з’ехаў у Штаты і, зрабіўшы кар’еру з нуля, лічыцца зоркаю нью-ёркскіх блюзавых клубаў. Гэта Аляксей Казлоўскі, бас-гітарыст гурту "Сузор’е". Да іх далучыўся бубнач Андрэй Філатаў, які таксама некалі граў у «Сузор’і», а зараз у «Краме». Распавёў Алег Хаменка і пар вядучых:

"Вядучымі будуць тры пары, тут няма ніякай таямніцы. Вельмі розныя людзі хацелі, і па рознаму мы хацелі. Хацелася, каб гэта былі ня проста прафэсійныя вядучыя артысты, а проста вядомыя музыкі. Сярод вядучых – Аляксандар Ракаве з гурту "IQ-48”, Вольга Самусік – “Тарпач”, Зьміцер Вайцюшкевіч, Каця Пытлева – “Кляндайк, першы музычны тэлеканал. Будзе хлопец –сюрпрыз, скажам так, і Лена Кашырына”.

У апошні момант стала вядома, што на фэсце выступіць і Пётар Ялфімаў, які прадстаўляў Беларусь на “Эўрабачаньні”:

“Мы хочам даць яму пляцоўку, аб гэтым нас вельмі прасілі ягоныя прыхільнікі, але нас не зусім зразумелі СМІ і чыноўнікі. Пётар Ялфімаў, можа, для каго-небудзь будзе нечаканым, можа, гэта спрэчны момант. Але тое, што ён выдатна сьпявае ў акустычным варыянце, гэта я сам бачыў і чуў”.

Дабрацца да фэсту нескладана – гэта пляцоўка “Баравая” паміж Зялёным Лугам і Ўруччам. Ад станцыі мэтро «Усход» да месца фэсту да 23-й гадзіны спецрэйсам туды-назад будуць езьдзіць аўтобусы. А гледачоў чакае шмат прыемных неспадзяванак і прызоў, запэўнівае Алег Хаменка:

“Будуць прызы для гледачоў. Там можна будзе атрымаць даволі прыстойныя каштоўныя прызы. І разыгрывацца яму будуць не для музыкаў, а для гледачоў. Сапраўды выпадковыя людзі здолеюць выйграць даволі дарагія рэчы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG