Партыя «Голас», якую ўзначальвае лідэр папулярнага ўкраінскага рок-гурту «Акіян Эльзы» Сьвятаслаў Вакарчук, напэўна, самая маладая партыя Ўкраіны. Яна была створаная ўсяго два месяцы таму, у сярэдзіне траўня сёлета, і ўжо заявіла пра свой удзел у пазачарговых парлямэнцкіх выбарах.