Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі вярнуў былога пасла ў Беларусі ў «менскі працэс»


Раман Бясьсмертны
Раман Бясьсмертны

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сваім указам упаўнаважыў Рамана Бясьсмертнага прадстаўляць Украіну ў рабочай падгрупе па палітычных пытаньнях у трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе ў рамках менскіх пагадненьняў.

Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

​Раман Бясьмертны прадстаўляў Украіну ў палітычнай падгрупе трохбаковай кантактнай групы ў 2015 годзе. У красавіку 2016 ён спыніў свой удзел у групе.

Раман Бясьмертны быў адным з кіраўнікоў «аранжавай» рэвалюцыі, першага Майдану, у 2004 годзе і паслом Украіны ў Беларусі ў 2010-2011 гадах. Сёлета браў удзел у прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне.

Леанід Кучма
Леанід Кучма

​Раней прэзыдэнт Зяленскі вярнуў на пасаду кіраўніка ўкраінскай дэлегацыі ў трохбаковай кантактнай групе экс-прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучму. Кучма ўзначальваў украінскую дэлегацыю на перамовах у Менску з 2014 году па 2 кастрычніка 2018 году. 3 чэрвеня сёлета Зяленскі ізноў прызначыў Кучму кіраўніком дэлегацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG