У Кіеве 15 чэрвеня а 23:25 на вуліцы Тургенеўскай, 16 у адным зь сямі гаражоў адбыўся выбух, у выніку чаго былі зьнішчаныя тры гаражы, пашкоджаны газаправод, разьбітае шкло ў вокнах суседніх жылых будынкаў, а таксама пашкоджаныя чатыры машыны. Загінулых і пацярпелых няма, паведамляе Дзяржаўная служба Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях.
«Па стане на 7.00 16 чэрвеня, дэмантаж завалаў завершаны. У працы ўдзельнічалі 70 чалавек і 9 адзінак тэхнікі. Прычыны здарэньня высьвятляюцца. На гэтым участку працуе апэратыўная група з Галоўнага ўпраўленьня ДСНК у Кіеве», — кажуць ратавальнікі.
За квартал ад месца, дзе адбыўся выбух, знаходзіцца будынак Нацыянальнага цырка Ўкраіны, а таксама офісы двух украінскіх тэлеканалаў — Новы і Інтэр.