У пасольстве Ўкраіны ў Менску і ўкраінскім консульстве ў Берасьці 21 ліпеня будуць адкрытыя ўчасткі для галасаваньня на пазачарговых парлямэнцкіх выбарах.
Упаўнаважаная ў правах чалавека ў Расеі Тацьцяна Маскалькова і ўпаўнаважаная ў правах чалавека Вярхоўнай Рады Ўкраіны Людміла Дзянісава на сустрэчы ў аўторак абмяняліся сьпісамі грамадзян сваіх краін, вязьняў у калёніях і СІЗА на чужой тэрыторыі.
Свабода прапанавала шэрагу ўкраінскіх палітыкаў і экспэртаў выказаць свае меркаваньні аб тым, як Беларусь і яе лідэр паўплывалі на Ўкраіну за чвэрць стагодзьдзя прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі.
Паводле канстытуцыйных судзьдзяў, прапаганда камуністычнага рэжыму ёсьць спробай апраўдаць таталітарызм і аспрэчыць канстытуцыйныя прынцыпы і дэмакратычныя каштоўнасьці.
Апэляцыйны суд Амстэрдаму 16 ліпеня вынес папярэдняе рашэньне па «скіфскім золаце», паведамілі ў прэс-службе суду.
«Мы павінны быць амбіцыйнымі»
Цяпер, згодна з законам, ва Ўкраіне ва ўсіх сфэрах жыцьцядзейнасьці дзяржавы — у дзяржаўнай службе, сфэры абслугоўваньня, у правасудзьдзі, ахове здароўя, навуцы, культуры — павінна выкарыстоўваецца ўкраінская мова.
Міністар замежных спраў Украіны Павел Клімкін, які пайшоў у «дыпляматычны адпачынак», заявіў, што ў яго ёсьць падставы лічыць, што захопленыя Расеяй маракі хутка вернуцца дадому.
21 ліпеня ва Ўкраіне адбудуцца пазачарговыя парлямэнцкія выбары, пасьля якіх завершыцца перафарматаваньне ўлады.
Рэпкаўскі раённы суд Чарнігаўскай вобласьці аштрафаваў грамадзяніна Беларусі на 3,4 тысячы грыўняў (130 даляраў ЗША ў эквіваленце) за спробу незаконнага перасячэньня дзяржаўнай мяжы.
Першыя крокі на пасадзе прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага выклікалі ў ягоных апанэнтаў асьцярогі наконт магчымасьці рэваншу прарасейсіх сілаў, якія дамінавалі ў часы кіраўніцтва Віктара Януковіча. Пра што канкрэтна кажуць крытыкі Зяленскага і як ацэньваюць іх трывогі аналітыкі?
За што ў Крыме кідаюць у турмы апанэнтаў крамлёўскага рэжыму? Пра што пішуць манапалізаваныя СМІ? Куды падзецца ўкраінскім вернікам, пазбаўленым царквы? Ці паўплывалі міжнародныя санкцыі на побыт крымскіх жыхароў? Мы некалькі дзён прабылі на паўвостраве і распавядаем, што там пабачылі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прапанаваў падвергнуць люстрацыі ўсіх высокапастаўленых прадстаўнікоў улады, якія кіравалі краінай пасьля Эўрамайдану.
Паводле прэс-сакратара прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Пяскова, ініцыятарам тэлефоннай размовы была Ўкраіна.
Суд Эўразьвязу агульнай юрысдыкцыі адмяніў падаўжэньне санкцый супраць зьбеглага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча і яшчэ шасьці чалавек зь яго атачэньня ад сакавіка 2016 па сакавік 2019 году. Пры гэтым іх актывы застаюцца замарожанымі.
Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла папраўкі ў заканадаўчыя акты, якія ўзмацнілі адказнасьць за злачынствы, учыненыя супраць малалетніх, і асоб, якія не дасягнулі палавой сьпеласьці.
Cтаршыня камітэту Вярхоўнай Рады ў пытаньнях вэтэранаў Трацьцякоў перадусім зьвязаў псыхалягічныя траўмы з тым, што ў часе Апэрацыі аб’яднаных сіл ва Ўкраіне выкарыстоўваецца пераважна артылерыйская зброя. «У многіх салдат кантузіі», — патлумачыў ён.
Ва ўкраінскім горадзе Харкаве аднавілі помнік савецкаму военачальніку маршалу Георгію Жукаву.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў аб неабходнасьці стварыць «Зялёны калідор» для турыстаў у чарнобыльскай зоне адчужэньня.
Паводле ацэнак расейскай праваабаронцы Аляксандры Крыленкавой, на плошчу выйшлі дзесяткі вэтэранаў крымскататарскага нацыянальнага руху і разгарнулі плякаты.
Пасьля прайгранага пазову Беларускай цэмэнтнай кампаніі яшчэ адна фірма зь беларускім капіталам зьвярнулася ў кіеўскі суд з заявай аб скасаваньні антыдэмпінгавых санкцый.
Нязгодныя з рашэньнем прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага аб скасаваньні параду ў Кіеве на Дзень Незалежнасьці Ўкраіны 24 жніўня рыхтуюць альтэрнатыўную акцыю — Марш няскораных.
Нагода для сустрэчы не раскрываецца. Украінскі бок пакуль пра яе нічога не паведамляе.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі адмяніў вайсковы парад у Дзень незалежнасьці 24 жніўня. Зэканомленыя сродкі будуць выдавацца вайскоўцам у выглядзе ўзнагарод.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сваім указам упаўнаважыў Рамана Бясьсмертнага прадстаўляць Украіну ў рабочай падгрупе па палітычных пытаньнях у трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе ў рамках менскіх пагадненьняў.
У Палтаве актывісты прымусілі гарадзкія ўлады адмовіцца ад плянаў будаўніцтва жыльлёва-забаўляльнага комплексу на месцы пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў і масавых расстрэлаў у гады Другой усясьветнай вайны. Палтаўскія актывісты праз Свабоду даюць парады беларускім абаронцам Курапатаў.
Партыя «Голас», якую ўзначальвае лідэр папулярнага ўкраінскага рок-гурту «Акіян Эльзы» Сьвятаслаў Вакарчук, напэўна, самая маладая партыя Ўкраіны. Яна была створаная ўсяго два месяцы таму, у сярэдзіне траўня сёлета, і ўжо заявіла пра свой удзел у пазачарговых парлямэнцкіх выбарах.
Расейскія і беларускія спэцыялісты ў пытаньнях кантролю над узбраеньнямі выканаюць назіральны палёт над Літвой, паведаміла ў аўторак літоўскае Міністэрства абароны.
Зяленскі прапануе звыклае месца, месца, якое ва ўкраінцаў асацыюецца зь мірнымі перамовамі. Гэтае шматмэтавае пасланьне можа і паўплываць на настрой выбаршчыкаў, трохі падняць рэйтынг «Слугі народу» на выбарах праз два тыдні.
Украінскія актывісты пачынаюць пікетаваць мясцовы тэлеканал Newsone, які плянуе 12 ліпеня правесьці тэлемост з расейскім тэлеканалам «Россия-24».
«Трагедыя на ўсходзе Украіны працягваецца з катастрафічнымі гуманітарнымі наступствамі для мясцовага насельніцтва, якое апынулася ў пастцы ў расейскай вайне».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прадставіў новага кіраўніка адміністрацыі Луганскай вобласьці Віталя Камарніцкага і ўручыў яму пасьведчаньне.
Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла пра затрыманьне агента расейскай ваеннай выведкі, які выкарыстоўваў тэрыторыю Беларусі для перадачы інфармацыі.
Адзіным чалавекам, які здольны вырашыць праблему «Паўночнага патоку — 2» у інтарэсах Украіны, зьяўляецца прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Да забойства журналіста Паўла Шарамета можа быць датычны адзін з народных дэпутатаў Украіны, які і цяпер займае досыць высокую пасаду, заявіў былы ўкраінскі генпракурор Віктар Шокін у інтэрвію інтэрнэт-выданьню «Страна.ua».
У расьсьледаваньнях украінскіх спэцслужбаў Беларусь другі раз фігуруе як месца сустрэчы завэрбаваных Расеяй украінцаў са сваімі куратарамі.
Прозьвішча і матывы дзеяньняў асуджанага за злачынства ў галіне камунікацыі ўраджэнца Беларусі не называюцца. Асуджаны прызнаў віну і атрымаў мінімальнае пакараньне.
Віктар Юшчанка праходзіць у справе аб дапамозе былому прэзыдэнту Віктару Януковічу ў завалоданьні рэзыдэнцыяй «Межыгорʼе».
У канцы чэрвеня ўкраінскія спэцслужбы правялі апэрацыю на тэрыторыі, кантраляванай «ДНР» і затрымалі былога камандзіра супрацьпаветранай абароны ў горадзе Сьнежнае Ўладзіміра Цемаха.
Акруговы адміністрацыйны суд Кіева адмовіўся на патрабаваньне Беларускай цэмэнтнай кампаніі прызнаць незаконнымі ўведзеныя андыдэмпінгавыя абмежаваньні на пастаўкі беларускага цэмэнту на ўкраінскі рынак.
Канада ня будзе прызнаваць пашпарты РФ, выдадзеныя грамадзянам Украіны — жыхарам падкантрольных прарасейскім сэпаратыстам раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей.
2 ліпеня ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны зарэгістравалі законапраект «Аб супрацьдзеяньні брыдкаслоўю (аб дэмацюкацыі мовы)».
Рух Салідарнасьці «Разам» афіцыйна зарэгістраваны ў Міністэрстве юстыцыі Ўкраіны як грамадзкая арганізацыя. Дагэтуль арганізацыя была зарэгістраваная ў Літве, Польшчы і Чэхіі.
Сьпікер Вярхоўнай рады Ўкраіны Андрэй Парубій адмяніў запрашэньне для назіральнікаў Парлямэнцкай асамблеі рады Эўропы на датэрміновыя парлямэнцкія выбары, якія пройдуць ва Ўкраіне 21 ліпеня.
Мы спыталі ў замежнікаў, ці можна ў Беларусі пражыць безь беларускай мовы і чаму за гады жыцьця ў нашай краіне яны так і ня вывучылі беларускую мову.
Суд у Кіеве на запатрабаваньне Сьледчага камітэту Беларусі арыштаваў кватэру, якую «за карупцыйныя грошы» купіў сын былога генэральнага дырэктара ААТ «Агат — электрамэханічны завод» Віктара Прыёмкі.
Тэрмін экстрадыцыйнага арышту беларускага грамадзяніна Ўладзімера Юрчанкі, выдачы якога дамагаецца МУС Беларусі, заканчваецца 25 ліпеня.
Паводле папярэдняй інфармацыі, на Данбасе загінуў 21 грамадзянін Беларусі.
Бацька ўкраінца Паўла Грыба, асуджанага расейскімі ўладамі па абвінавачваньні ў садзейнічаньні тэрарызму, апублікаваў ліст сына з расейскага зьняволеньня.
Урад Беларусі ўхваліў праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі ад Эўрапейскага зьвязу, накіраванай на падтрымку дэмаркацыі беларуска-ўкраінскай мяжы. Аб’ёмы дапамогі не ўдакладняюцца.
Загрузіць яшчэ