Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Зяленскага раскрытыкавалі дэмарш Украіны ў ПАРЭ


Дзьмітрый Разумкаў
Дзьмітрый Разумкаў

Паплечнік прэзыдэнта Ўкраіны Уладзімера Зяленскага раскрытыкаваў дэмарш украінскай дэлегацыі ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. Старшыня партыі «Слуга народа» Дзьмітрый Разумкаў назваў выхад з ПАРЭ немэтазгодным, піша «Украінская праўда».

«Калі мы будзем прадстаўнікамі ўкраінскага парлямэнта, мы будзем адстойваць інтарэсы нашай краіны і на такіх пляцоўках. Таму гэта не канструктыўна, няправільна разьвярнуцца і сысьці, нягледзячы на тыя падзеі, якія, на жаль, адбыліся», — заявіў Разумкаў.

ПАРЭ на гэтым тыдні, нягледзячы на пратэст Кіева, вярнула паўнамоцтвы расейскай дэлегацыі, якая раней была пазбаўленая права голасу за анэксію Крыма і падтрымку сэпаратыстаў у Данбасе. Украіна ў знак пратэсту прыпыніла працу сваёй дэлегацыі і адклікала амбасадара пры Радзе Эўропы. ПАРЭ таксама пакінулі прадстаўнікі Польшчы, Літвы, Латвіі, Славаччыны, Эстоніі і Грузіі.

Сам Уладзімер Зяленскі раней заяўляў, што яго расчаравала рашэньне ПАРЭ па Расеі. Прэзыдэнт Украіны выказаў шкадаваньне, што «эўрапейскія партнэры» яго «не пачулі».

Партыя «Слуга народа» — лідэр перадвыбарчай гонкі ва Ўкраіне. За яе на пазачарговых парлямэнцкіх выбарах, па дадзеных сацапытаньняў, гатовыя прагаласаваць больш за 45 працэнтаў выбаршчыкаў. Выбары прызначаны на 21 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG