Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гей-парадзе ў Кіеве возьме ўдзел калёна ЛГБТ-вайскоўцаў


Украінскія вайскоўцы возьмуць удзел у «Маршы роўнасьці» ў Кіеве ў нядзелю.

Пра гэта ў сваім фэйсбуку напісаў былы служачы дабравольніцкага батальёна «Данбас» Віктар Піліпенка.

Паводле яго слоў, у калёне вайскоўцаў пройдуць як мінімум 15 чалавек, цытуе яго ўкраінскі Цэнтар інфармацыі аб правах чалавека. Але ён разьлічвае, што на яго заклік адгукнуцца больш удзельнікаў.

«Марш праходзіць за нашы і вашы правы — за краіну, дзе працуе незалежны суд, дзе праваахоўныя органы абараняюць Права, дзе ёсьць Роўнасьць для ўсіх, а зь ім — роўныя магчымасьці», — напісаў Піліпенка.

Па словах былога вайскоўца, ідэя асобнай калёны для ЛГБТ-вайскоўцаў зьявілася ў яго пасьля публічнага камінг-аўту, які ён зрабіў у мінулым годзе.

З 16 чэрвеня ў Кіеве праходзіць сэрыя мерапрыемстваў пра раўнапраўе і інклюзыўнасьць пад эгідай арганізацыі «КиевПрайд», у нядзелю акцыі завершацца гей-парадам «Марш роўнасьці» ў цэнтры горада. Арганізатары разьлічваюць, што ў ім возьмуць удзел ня менш за 10 тысяч чалавек, і запрасілі на мерапрыемства прэзыдэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, паведамляе "Голас Амэрыкі".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG