Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Зяленскі стварыў Офіс прэзыдэнта Ўкраіны


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі падпісаў Указ аб стварэньні Офісу прэзыдэнта Ўкраіны — ён зьявіўся на сайце АП 20 чэрвеня.

Згодна з указам, Офіс прэзыдэнта павінен быць сфарміраваны «шляхам рэарганізацыі і скарачэньня колькасьці работнікаў Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны».

Чакаецца, што Офіс прэзыдэнта павінен адказваць за арганізацыйнае, прававое, кансультатыўнае, інфармацыйнае, экспэртна-аналітычнае забесьпячэньне выкананьня прэзыдэнтам сваіх паўнамоцтваў. Прэзыдэнт сам будзе прызначаць, звальняць і каардынаваць дзейнасьць першага памочніка, памочнікаў і дарадцаў.

19 чэрвеня Зяленскі заявіў, што ня можа знаходзіцца ў будынку Адміністрацыі прэзыдэнта на вуліцы Банкаваяй таму што «звар’яцее». Тады ж ён анансаваў рэарганізацыю Адміністрацыі прэзыдэнта.

Сёньня Зеленскі сустрэўся з архітэктарамі, якія прадставілі яму праект новай адміністрацыі, які яны плянуюць разьмясціць у будынку Ўкраінскага дома, які некалі быў музэем Леніна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG