Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі хоча, каб мэра Кіева Віталя Клічко ўжо на бліжэйшым пасяджэньні ўраду пазбавілі паўнамоцтваў кіраўніка Кіеўскай гарадзкой адміністрацыі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі правялі першыя перамовы. Пра гэта паведамілі ў Белым доме.
Сярод пастаўнікоў анчоўсаў ва Ўкраіну Беларусь выйшла на першае месца — у студзені-траўні беларускія прадпрыемствы прадалі на ўкраінскі рынак 1238 тонаў гэтай прадукцыі на 627,1 тысячы даляраў.
Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімір Ар’еў паведаміў пра напад на машыну, у якой быў папярэдні прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.
Танкер «NEYMA» блякаваў украінскія ваенныя караблі ў Керчанскай пратоцы.
Ва Ўкраіне адбыліся выбары ў Вярхоўную Раду, у выніку парлямэнцкімі сталі новыя сілы — партыі «Слуга народу», «Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё», «Эўрапейская салідарнасьць», «Голас». Са старых партыйных брэндаў у Радзе захавалася толькі «Бацькаўшчына» Юліі Цімашэнкі.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі папрасіў урад звольніць былога чэмпіёна сьвету ў боксе ў супэрцяжкай вазе Віталя Клічко з пасады кіраўніка гарадзкой адміністрацыі Кіева.
Вярхоўны суд Расеі ў аўторак зацьвердзіў прысуд грамадзяніну Ўкраіны Паўлу Грыбу, асуджанаму за падбухторваньне да тэрарыстычнай дзейнасьці.
Украінскія сілавікі робяць справаздачу прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму аб ходзе расьсьледаваньня забойства журналіста Паўла Шарамета.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі слухае справаздачу праваахоўных органаў аб расьсьледаваньні забойства журналіста Паўла Шарамета.
Паводле стану на 9 раніцы 23 ліпеня Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны падлічыла 92,86% пратаколаў на пазачарговых выбарах у Вярхоўную Раду Ўкраіны. Па выніках падлікаў усяго ў Раду праходзяць 5 партый.
У Вярхоўную Раду Ўкраіны, паводле папярэдніх вынікаў, упершыню абраны цемнаскуры дэпутат Жан Белянюк. Ён балятаваўся ад партыі цяперашняга прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага «Слуга народа».
Кіеўскі апэляцыйны суд вызваліў пад хатні арышт колішняга народнага дэпутата ад Партыі рэгіёнаў Аляксандра Яфрэмава, які амаль тры гады ўтрымліваўся ў сьледчым ізалятары паводле абвінавачаньня ў дзяржаўнай здрадзе і замаху на тэрытарыяльную цэласьць краіны.
Калі сустрэча ў вярхах, прапанаваная Зяленскім, адбудзецца ў бліжэйшым часе, то гэта будзе моцны козыр для Менску і ў яго гандлі з Масквой: прыехаўшы ў краіну сустракацца з грандамі ўсясьветнай палітыкі, неяк няёмка адразу пасьля гэтага згвалціць гасьцінных гаспадароў такіх вячорак
Чэская пракуратура адкрыла справу супраць грамадзяніна Беларусі, які жыве ў Чэхіі, за ўдзел у баявых дзеяньнях у Данбасе на баку «Данецкай народнай рэспублікі» («ДНР»). Пра гэта паведаміў у панядзелак журналістам прадстаўнік чэскай Генэральнай пракуратуры Марэк Бодлак.
«Гэты нарыў, гэты галаўны боль для Эўрапейскага зьвязу трэба як мага хутчэй ліквідаваць»
Упершыню за ўсю гісторыю незалежнасьці партыя ўлады ва Ўкраіне можа аднаасобна сфармаваць урад. Паводле папярэдніх вынікаў ЦВК, партыя Ўладзіміра Зяленскага «Слуга народу» атрымлівае пераканаўчую перамогу і паводле партыйных сьпісаў, і ў мажарытарных акругах.
Паводле стану на 11.00 раніцы 22 ліпеня Цэнтральная выбарчая камісія Ўкраіны падлічыла 50,24% пратаколаў на пазачарговых выбарах у Вярхоўную Раду Ўкраіны.
Вядомыя вынікі нацыянальнага экзыт-полу па выніках парлямэнцкіх выбараў ва Ўкраіне. Але вырашальнае значэньне мае галасаваньне па мажарытарных акругах.
Новы склад украінскага парлямэнту сфармуюць пяць партый — яны дэлегуюць у Вярхоўную Раду 225 дэпутатаў, яшчэ 199 парлямэнтароў будуць абраныя ў мажарытарных акругах.
Ва Ўкраіне 21 ліпеня а 8-й раніцы адкрыліся выбарчыя ўчасткі для галасаваньня на датэрміновых выбарах у парлямэнт. Яны завершаць абнаўленьне цэнтральнай улады, якое пачалося з абраньня прэзыдэнтам Уладзімера Зяленскага.
Сёньня ва Ўкраіне вызначальны дзень. На парлямэнцкіх выбарах вырашыцца пытаньне, ці ўдасца новаабранаму прэзыдэнту Зяленскаму сфармаваць уладу са сваіх аднадумцаў. Ад гэтага фактару будзе залежаць далейшы кірунак руху краіны.
Генэральны пракурор Украіны Юрый Луцэнка адрэагаваў на заяву прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага з нагоды трэцяй гадавіны забойства журналіста беларускага паходжаньня Паўла Шарамета.
Спрэчка двух украінскіх палітолягаў — Канстанціна Бандарэнкі і Ўладзімера Куліка — пра беларускую палітыку, дакладней, пра Аляксандра Лукашэнку.
Служба бясьпекі Ўкраіны раскрыла схему фінансаваньня так званай «Данецкай народнай рэспублікі» Сьняжнянскім машынабудаўнічым заводам, які ўваходзіць у групу «Мотор Січ» — былога акцыянэра беларускага ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод».
За што кідаюць у турмы апанэнтаў рэжыму? Хто выкрадае крымскататарскіх актывістаў? Пра што пішуць манапалізаваныя СМІ? Куды падзецца ўкраінскім вернікам, пазбаўленым храмаў? Ці паўплывалі міжнародныя санкцыі на побыт крымчукоў? Мы некалькі дзён прабылі на паўвостраве і расказваем, што там убачылі.
20 ліпеня спаўняецца тры гады з дня гібелі ў Кіеве журналіста Паўла Шарамета. Тры гады расьсьледаваньня не далі вынікаў: няма ні падазраваных, ні зачэпак, ні доказаў.
Адміністрацыя прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага прапануе Крамлю вызваліць украінскага рэжысэра Алега Сянцова, зьняволенага ў Расеі, адначасна з вызваленьнем кіраўніка «РИА Новости-Україна» Кірыла Вышынскага.
Расейская мэдыя-кампанія Green Films, якая праз кіпрскую кампанію належыць паплечнікам прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, вярнула грошы, атрыманыя з расейскага бюджэту на фінансаваньне фільма «Уніз».
Беларускі музыка Сяргей Міхалок выступіў у Кіеве на канцэрце ў падтрымку кандыдата ў дэпутаты Арцёма Дубнова, які вылучаецца ў дэпутаты па адной з мажарытарных акругаў у Кіеве.
Свабода прапанавала шэрагу ўкраінскіх палітыкаў і экспэртаў выказаць свае меркаваньні аб тым, як Беларусь і яе лідэр паўплывалі на Ўкраіну за чвэрць стагодзьдзя прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ аб наданьні ўкраінскага грамадзянства дзевяці замежным грамадзянам, якія абаранялі тэрытарыяльную цэласнасьць краіны на Данбасе.
У Офісе прэзыдэнта Ўкраіны паведамілі, што кіраўнік дзяржавы Ўладзімір Зяленскі абяцае даць другое грамадзянства этнічным украінцам з прыязных да Кіева краінаў.
Пяцігадовы Кірыл загінуў 31 траўня ў двары дома ў Пераяслава-Хмяльніцкім, дзе жыла ягоная сям’я.
Пра гэта заявіў прадстаўнік АБСЭ на перамовах наконт урэгуляваньня сытуацыі на Данбасе пасол Марцін Сайдзік.
Прапанова была зроблена падчас паездкі ўкраінскага прэзыдэнта ў рэгіён, калі ён сустракаўся з чыноўнікамі.
Намесьнік кіраўніка Галоўнага сьледчага ўпраўленьня Службы бясьпекі Ўкраіны Віталій Маякоў заявіў, што ўкраінская спэцслужба затрымала кіроўцу цягача, на якім перавозіўся зэнітна-ракетны комплекс «Бук» перад катастрофай рэйсу МН17 у небе над Данецкай вобласьцю.
Маскоўскі суд задаволіў просьбу сьледзтва і падоўжыў арышт шасьцярым з 24 украінскіх маракоў, затрыманых у Керчанскім праліве ў лістападзе 2018 года. У бліжэйшы час суд разгледзіць аналягічныя хадайніцтвы ў дачыненьні да астатніх украінцаў.
У крымскім горадзе Еўпаторыя з прыкметамі харчовага атручэньня шпіталізавалі 54 чалавекі, сярод якіх 49 дзяцей. Амаль усе яны адпачывалі ў лягеры «Прамяністы».
У пасольстве Ўкраіны ў Менску і ўкраінскім консульстве ў Берасьці 21 ліпеня будуць адкрытыя ўчасткі для галасаваньня на пазачарговых парлямэнцкіх выбарах.
Упаўнаважаная ў правах чалавека ў Расеі Тацьцяна Маскалькова і ўпаўнаважаная ў правах чалавека Вярхоўнай Рады Ўкраіны Людміла Дзянісава на сустрэчы ў аўторак абмяняліся сьпісамі грамадзян сваіх краін, вязьняў у калёніях і СІЗА на чужой тэрыторыі.
Паводле канстытуцыйных судзьдзяў, прапаганда камуністычнага рэжыму ёсьць спробай апраўдаць таталітарызм і аспрэчыць канстытуцыйныя прынцыпы і дэмакратычныя каштоўнасьці.
Апэляцыйны суд Амстэрдаму 16 ліпеня вынес папярэдняе рашэньне па «скіфскім золаце», паведамілі ў прэс-службе суду.
«Мы павінны быць амбіцыйнымі»
Цяпер, згодна з законам, ва Ўкраіне ва ўсіх сфэрах жыцьцядзейнасьці дзяржавы — у дзяржаўнай службе, сфэры абслугоўваньня, у правасудзьдзі, ахове здароўя, навуцы, культуры — павінна выкарыстоўваецца ўкраінская мова.
Міністар замежных спраў Украіны Павел Клімкін, які пайшоў у «дыпляматычны адпачынак», заявіў, што ў яго ёсьць падставы лічыць, што захопленыя Расеяй маракі хутка вернуцца дадому.
21 ліпеня ва Ўкраіне адбудуцца пазачарговыя парлямэнцкія выбары, пасьля якіх завершыцца перафарматаваньне ўлады.
Рэпкаўскі раённы суд Чарнігаўскай вобласьці аштрафаваў грамадзяніна Беларусі на 3,4 тысячы грыўняў (130 даляраў ЗША ў эквіваленце) за спробу незаконнага перасячэньня дзяржаўнай мяжы.
Першыя крокі на пасадзе прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага выклікалі ў ягоных апанэнтаў асьцярогі наконт магчымасьці рэваншу прарасейсіх сілаў, якія дамінавалі ў часы кіраўніцтва Віктара Януковіча. Пра што канкрэтна кажуць крытыкі Зяленскага і як ацэньваюць іх трывогі аналітыкі?
Загрузіць яшчэ