Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі прызначыў новага кіраўніка Луганскай вобласьці. Гэта былы дэпутат ад партыі Януковіча


Віталь Камарніцкі
Віталь Камарніцкі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прадставіў новага кіраўніка адміністрацыі Луганскай вобласьці Віталя Камарніцкага і ўручыў яму пасьведчаньне. Адпаведны ўказ разьмешчаны на сайце украінскага прэзыдэнта.

Да свайго прызначэньня Камарніцкі быў рэктарам Луганскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ўнутраных спраў. Акрамя таго, паведамляецца, што ў 2010 годзе ён быў абраны дэпутатам Луганскай абласной рады ад «Партыі рэгіёнаў» Віктара Януковіча, які ў той жа год стаў прэзыдэнтам Украіны.

7 ліпеня Зяленскі разам з прэзыдэнтам Эўрапейскай Рады Дональдам Тускам знаходзіцца з рабочым візытам у Луганскай вобласьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG