Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцыялісты па кантролі над узбраеньнямі з Расеі і Беларусі праляцяць над Літвой


Расейскія і беларускія спэцыялісты ў пытаньнях кантролю над узбраеньнямі выканаюць назіральны палёт над Літвой, паведаміла ў аўторак літоўскае Міністэрства абароны.

Палёт на самалёце «Ан-30Б» ВПС Расеі з адмысловым лічбавым абсталяваньнем адбудзецца ў адпаведнасьці з міжнароднай Дамовай аб адкрытым небе.

Падчас палёту прадстаўнікі ВПС Літвы, якія будуць знаходзіцца ў самалёце разам з назіральнікамі з Расеі і Беларусі, забясьпечаць захаваньне гасьцямі зацьверджанага маршруту і выкарыстаньне сэртыфікаванага абсталяваньня для назіраньня, паведамляе Мінабароны Літвы.

Гэтая дамова прадугледжвае магчымасьць пры правядзеньні назіраньняў з паветра пераканацца ў тым, што краіна выконвае пагадненьне аб кантролі над узбраеньнямі. Такія палёты выконваюцца ва ўсіх краінах, якія падпісалі Дамову аб адкрытым небе. Назіральны палёт можа быць выкананы над усёй тэрыторыяй краіны, за выключэньнем месцаў, якія могуць уяўляць пагрозу для палёту.

Дамова аб адкрытым небе была падпісаная 24 сакавіка 1992 году на канфэрэнцыі Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе.

Папярэдні назіральны палёт над Літвой расейскія і беларускія вайсковыя інспэктары правялі ў жніўні 2017 году. Такога роду палёт над Літвой сёлета плянуюць выканаць і ўкраінскія інспэктары ў справе кантролю над узбраеньнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG