Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны зарэгістравалі законапраект аб «дэмацюкацыі мовы»


Падчас акцыі каля парламэнту Ўкраіны ў падтрымку закону «Аб забесьпячэньі функцыянаваньня ўкраінскай мовы як дзяржаўнай», які дэпутаты ўхвалілі ў той самы дзень. Кіеў, 25 красавіка 2019
Падчас акцыі каля парламэнту Ўкраіны ў падтрымку закону «Аб забесьпячэньі функцыянаваньня ўкраінскай мовы як дзяржаўнай», які дэпутаты ўхвалілі ў той самы дзень. Кіеў, 25 красавіка 2019

2 ліпеня ў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны зарэгістравалі законапраект «Аб супрацьдзеяньні брыдкаслоўю (аб дэмацюкацыі мовы)».

Ініцыятарам законапраекту выступіла народная дэпутатка Вольга Багамолец.

Тэксту закону на сайце парлямэнту пакуль што няма.

Галоўны камітэт, які мае разгледзець заканадаўчы акт, — Камітэт у пытаньнях свабоды слова і інфармацыйнай палітыкі.

Законапраект выклікаў бурлівую рэакцыю ва ўкраінскай мэдыяпрасторы і ў сацыяльных сетках.

Вядомая ўкраінская сьпявачка, пісьменьніца і дыпляматка Ірэна Карпа, камэнтуючы законапраект, запрапанавала дэпутатцы Багамолец зачытаць з трыбуны Вярхоўнай рады сьпіс забароненых да ўжываньня словаў.

«А калі сур’ёзна, то ўжо традыцыйна ўкраінскі палітыкум славіцца тым, што прыкрывае маральным фігавым лісточкам нейкія свае брудныя махінацыі. Сэкс і ўсе яго вытворныя — найлепшы раздражняльнік для ўвагі грамадзтва. Прэса і актывісты кідаюцца камэнтаваць чарговы маразм, пакуль за нашымі сьпінамі крадзецца, «вырашаецца» і «адмываецца», - пракамэнтавала пісьменьніца «дэмацюкацыйны» закон рэсурсу glavred.info.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG