Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Офіс прэзыдэнта Ўкраіны зьняпраўдзіў артыкул Bild пра плян замарожваньня вайны


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі

У Офісе прэзыдэнта Ўкраіны заяўляюць, што Ўкраіна выступае супраць замарожваньня вайны, і падкрэсьліваюць, што нямецкае выданьне Bild распаўсюдзіла непраўдзівую інфармацыю пра «плян перамогі» Ўладзіміра Зяленскага.

Напярэдадні выданьне Bild са спасылкай на свае крыніцы напісала, што прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, які падчас візыту ў ЗША плянуе прадставіць сваю стратэгію перамогі, можа заявіць пра гатоўнасць пагадзіцца на лякальнае спыненьне агню на асобных участках фронту і тым самым часова замарозіць сытуацыю.

«Bild распаўсюдзіў фэйк. Bild ня бачыў пляну перамогі, і ніхто зь нямногіх людзей, якія цяпер удзельнічаюць з прэзыдэнтам у падрыхтоўцы пляну перамогі, не размаўляў з Bild. Ані Менск-3, ані нейкі іншы ніхто расейцам не падаруе. Украіна супраць любога замарожваньня вайны, і ўлады Украіны кажуць пра гэта на ўсіх узроўнях. І для нас важна, каб Злучаныя Штаты падтрымлівалі плян перамогі Ўкраіны, а не капітуляцыі ці замарожваньня», — заявіў дарадца прэзыдэнта па камунікацыі Дзьмітро Літвін, камэнтар якога мае ўкраінская служба Радыё Свабода.

Паводле Літвіна, плян перамогі будзе прадстаўлены ў першую чаргу ЗША, бо ЗША «здольныя забясьпечыць рэалізацыю яго зьместу».

У пачатку гэтага месяца Зяленскі заявіў, што Ўкраіна прадставіць плян перамогі прэзыдэнту ЗША Джо Байдэну і абодвум кандыдатам у прэзыдэнты ЗША — Дональду Трампу і Камале Гарыс.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG