Прадстаўнік прэс-службы еменскіх хусітаў Насрудзін Амэр заявіў, што ўдар быў нанесены гіпэргукавой крылатай ракетай і што ізраільская супрацьпаветраная абарона «выпусціла 20 снарадаў, але не змагла перахапіць яе». Прадстаўнікі ізраільскіх войскаў сьцьвярджаюць, што ракета распалася на часткі ў паветры.
Як паведамляе The Times оf Israel, хусіты паабяцалі ў бліжэйшы час аб’явіць аб пачатку маштабнай апэрацыі супраць Ізраілю, якая «ўдарыць сіянісцкае ўтварэньне ў самае сэрца».
Ізраільскі прэм’ер-міністр Бінямін Нэтаньягу на штотыднёвым пасяджэньні свайго кабінета ў нядзелю заявіў, у сваю чаргу, што хусіты ў Емэне павінны ўлічваць, наколькі высокую цану Ізраіль можа запатрабаваць за напад на сваю тэрыторыю.
У кастрычніку 2023 года еменскія хусіты заявілі, што далучаюцца да вайны палестынскай радыкальнай групоўкі ХАМАС, прызнанай тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе, супраць Ізраіля. З таго часу яны рэгулярна абстрэльваюць тэрыторыю Ізраілю і атакуюць яе бесьпілотнікамі. У ліпені зь Емэну быў запушчаны дрон іранскай вытворчасці, які ўпаў у Тэль-Авіве. У выніку адзін чалавек загінуў, дзесяць атрымалі раненьні.
Форум