Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за сто палоненых у Курскай вобласьці расейскіх вайскоўцаў прывезьлі ў Беларусь падчас абмену


Разьбітая ў Курскай вобласьці расейская вайсковая тэхніка. Жнівень 2024
Разьбітая ў Курскай вобласьці расейская вайсковая тэхніка. Жнівень 2024

Інфармацыя паступіла ад Мінабароны Расеі. 13 верасьня Расея і Ўкраіна абмяняліся палоннымі па формуле «49 на 49».

Больш за сто палоненых у Курскай вобласьці расейскіх вайскоўцаў знаходзіцца ў Беларусі ў працэсе абмену, паведаміла Мінабароны Расеі.

14 верасьня «ў выніку перамоўнага працэсу з падкантрольнай кіеўскаму рэжыму тэрыторыі вернутыя 103 расейскія вайскоўцы, захопленыя ў палон у Курскай вобласьці», гаворыцца ў паведамленьні.

Узамен перададзеныя 103 ваеннапалонныя Ўзброеных сіл Украіны.

«Цяпер усе расейскія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дзе ім надаецца неабходная псыхалягічная і мэдыцынская дапамога, а таксама ім далі магчымасьць зьвязацца са сваякамі», — паведаміла расейскае вайсковае ведамства.

Далей іх плануюць даставіць у Расею. Паведамляецца аб пасярэдніцтве ААЭ у абмене.

Украіна вярнула з палону 103 вайскоўцаў, заявіў прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі. Гэта ўжо другі абмен за два дні.

«82 шараговага і сяржанцкага складу. 21 афіцэр. Абаронцы Кіеўскай вобласьці, Данецкай вобласьці, Марыюпаля і Азоўсталі, Луганскай вобласці, Запарожжа, Харкаўскай вобласці. Вайскоўцы Узброеных сіл Украіны, Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны, памежнікі, паліцыянты», — дадаў ён.

Раней расейскія ваеннапалонныя неаднаразова вярталіся ў Расею праз Беларусь.

Узброеныя сілы Ўкраіны праводзяць наступальную апэрацыю ў Курскай вобласьці Расеі з 6 жніўня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG