Міністар унутраных спраў Вэнэсуэлы Дыясдада Кабэльё, якога цытуе BBC, сцвярджае, што былі канфіскаваныя сотні адзінак зброі, і што затрыманыя плянавалі забойства прэзыдэнта Нікаляса Мадура і іншых высокапастаўленых афіцыйных асобаў. На прэсавай канфэрэнцыі ў суботу Кабэльё ўсклаў адказнасць на ЗША і сказаў, што затрыманыя «звязаліся з францускімі наймітамі і наймітамі з Усходняй Эўропы».
У Вашынгтоне абвінавачанні адпрэчылі. «Любыя заявы аб датычнасці ЗША да змовы з мэтай звяржэньня Нікаляса Мадура катэгарычна ілжывыя», — заявілі прадстаўнікі Дзярждэпартамэнту ЗША. У ведамстве падкрэслілі, што Вашынгтон «працягвае падтрымліваць вырашэньне палітычнага крызісу ў Вэнэсуэле дэмакратычным шляхам».
Двума днямі раней Вашынгтон аб’явіў пра санкцыі у дачыненні да 16 венесуэльскіх чыноўнікаў з найбліжэйшага атачэньня Мадура. Краіны Захаду і шмат хто з суседзяў Вэнэсуэлы ў Лацінскай Амэрыцы не прызналі перамогу Мадура на прэзыдэнцкіх выбарах у канцы ліпеня. Апазыцыя зладзіла масавыя акцыі пратэсту, называючы афіцыйныя вынікі галасаваньня сфальшаванымі і настойваючы на перамозе свайго кандыдата Эдмунда Гансалеса.
Падчас пратэстаў дзясяткі людзей загінулі і сотні былі арыштаваныя. Улады выдалі ордэр на арышт Гансалеса, і на пачатку верасьня ён пакінуў Вэнэсуэлу і прыляцеў у Гішпанію.
Форум