Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гісторыку Ігару Мельнікаву прысудзілі 4 гады калёніі за інтэрвію незалежнаму СМІ


Ігар Мельнікаў, архіўнае фота
Ігар Мельнікаў, архіўнае фота

Пра вырак паведаміла менская пракуратура.

У інфармацыі пракуратуры адзначаецца, што гаворка ідзе аб крымінальнай справе «ў дачыненьні да 44-гадовага ўраджэнца Бабруйску Магілёўскай вобласьці, якому інкрымінаванае садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 арт. 361-4 КК). Імя Ігара Мельнікава не называецца, адзначае партал «Люстэрка».

Паводле вэрсіі пракуратуры, 26 студзеня 2022 году ў Польшчы Мельнікаў нібыта «ў мэтах ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці, у тым ліку папулярызацыі мэдыярэсурсаў экстрэмісцкай накіраванасьці, уцягваньня ў экстрэмісцкую дзейнасьць большай колькасьці грамадзян, распаўсюджваньня экстрэмісцкіх матэрыялаў», даў інтэрвію «Эўрарадыё» і тым самым спрыяў экстрэмісцкай дзейнасьці.

Узгаданае інтэрвію сярод іншага тычылася працы гісторыка за мяжой, правядзеньня ім навуковай выставы ў Варшаве, ролі гісторыі ў грамадзтве.

На момант публікацыі інтэрвію «Эўрарадыё» не было прызнана «экстрэмісцкім фармаваньнем». Рашэньне аб гэтым прынята МУС 20 ліпеня 2022 года.

Паведамляецца, што на судзе гісторык прызнаў віну. Яго асудзілі на чатыры гады калёніі агульнага рэжыму.

Мельнікава затрымалі зімой 2024 году. У жніўні тры ягоныя кнігі былі ўнесеныя ў так званы «экстрэмісцкі» сьпіс.

Прысуд у сілу пакуль не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Ігару Мельнікаву 44 гады. Родам ён з Бабруйску. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка (2002) і Варшаўскі ўнівэрсытэт (2005). У 2011 годзе атрымаў ступень кандыдата гістарычных навук.

Мельнікава затрымалі каля шасьці месяцаў таму.

Газэта адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі «Беларусь сегодня» падчас суду над Мельнікавым пісала, што ён «у сваіх так званых працах адкрыта ўслаўляў польскіх паноў, якія гадамі прыгняталі беларускі народ, выказваў асаблівую любоў да баевікоў з Арміі Краёвай»

У канцы жніўня кнігі Мельнікава «Забыты корпус: гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919-1920 гадах» і «На „мяжы цывілізацый“. Старонкі гісторыі даваеннага савецка-польскага кардона ў Беларусі» былі прызнаныя «экстрэмісцкімі».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG