Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына, каб спыніць незаконных мігрантаў, пашырыла памежны кантроль яшчэ на пяць суседніх краін


Міністарка ўнутраных спраў Нямеччыны Нэнсі Фэзэр, 12 верасьня 2024. Фота REUTERS
Міністарка ўнутраных спраў Нямеччыны Нэнсі Фэзэр, 12 верасьня 2024. Фота REUTERS

13 верасьня пытаньне незаконнай міграцыі праз тэрыторыю Беларусі канцлер Нямеччыны Оляф Шольц абмеркаваў прэм’ерам Польшчы Дональдам Тускам.

Нямеччына з 16 верасьня ўводзіць памежны кантроль на мяжы з усімі дзевяцьцю сваімі суседзямі, каб спыніць нелегальных мігрантаў.

Як паведаміла агенцтва AFP, міністарка ўнутраных спраў Нэнсі Фэзэр 15 верасьня заявіла, што гэты крок накіраваны на абмежаваньне нерэгулярнай міграцыі, «спыненьне злачынцаў і выяўленьне ісламістаў на раньняй стадыі».

Памежны кантроль будзе дзейнічаць 6 месяцаў і, як чакаецца, будзе ўключаць часовыя збудаваньні на наземных пераходах і выбарачныя праверкі фэдэральнай паліцыі.

Эўрапейская камісія папярэдзіла, што сябры ЭЗ павінны ўводзіць такія крокі толькі ў выключных абставінах.

Раней памежны кантроль увялі на мяжы з Польшчай, Чэхіяй, Аўстрыяй і Швайцарыяй. Цяпер гэтыя ўмовы пашыраць на мяжы з Францыяй, Люксэмбургам, Нідэрляндамі, Бэльгіяй і Даніяй.

З пачатку 2024 году краіны Эўразьвязу папярэдзілі 30022 спробаў незаконнага пранікненьня зь беларускай тэрыторыі незаконных мігрантаў — 83,9% спробаў нелегальнай міграцыі прыпала на Польшчу (25 180), 14,2% — на Латвію (4257), 1,9% — на Літву (585).

За аналягічны пэрыяд мінулага году зафіксавалі 30697 спробаў (42 078 за ўвесь год). З пачатку верасьня напружанасьць на мяжы Беларусі і Эўразьвязу пачала павялічвацца.

12 верасьня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што даручыў папярэджваць мігрантаў, каб тыя ня ехалі ў Беларусь у спробах трапіць у ЭЗ.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG