Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран не прызнае перадачу сваіх ракет Расеі і заяўляе, што гатовы да перамоваў з Захадам


Міністар замежных спраў Ірану Абас Аракчы
Міністар замежных спраў Ірану Абас Аракчы

Камэнтары міністра замежных спраў ісламскай рэспублікі Абаса Аракчы зьявіліся пасля таго, як Эўразьвяз аб’явіў аб магчымых новых санкцыях супраць Тэгерана.

У суботу 14 жніўня міністар замежных спраў Ірана Абас Аракчы заявіў, што Тэгеран адкрыты для дыпляматыі для вырашэньня спрэчак, але не «пагроз і ціску», паведамілі дзяржаўныя СМІ Ірана, пасля таго, як ЗША і тры эўрапейскія краіны заявілі пра санкцыі супраць авіяцыйнага сэктара гэтай краіны, піша «Голас Амэрыкі».

Камэнтары Абаса Аракчы прагучалі на наступны дзень пасля таго, як галоўны дыплямат Эўрапейскага зьвязу заявіў, што ЭЗ разглядае новыя санкцыі, накіраваныя супраць авіяцыйнага сэктара Ірана, у адказ на паведамленьні аб тым, што Тэгеран перадаў Расеі балістычныя ракеты для яе вайны супраць Украіны.

«Іран працягвае ісьці сваім уласным шляхам, хаця мы заўсёды былі адкрытыя для перамоваў для вырашэньня спрэчак... Але дыялёг павінен грунтавацца на ўзаемнай павазе, а не на пагрозах і ціску», — сказаў Аракчы інфармацыйнаму агенцтву IRNA.

У сераду Аракчы адмаўляў, што Тэгеран пастаўляў балістычныя ракеты ў Расею, і запэўніваў, што санкцыі, уведзеныя супраць Ірана Злучанымі Штатамі і трыма эўрапейскімі краінамі, «ня вырашаць ніякіх праблем».

7 верасьня адразу некалькі заходніх СМІ са спасылкай на свае крыніцы паведамілі, што Іран перадаў Расеі балістычныя ракеты малой далёкасьці. Паводле інфармацыі СМІ, 4 верасьня грузавое судна даставіла па Касьпійскім моры 200 іранскіх ракет Fath-360 з далёкасьцю 120 кілямэтраў. 9 верасьня афіцыйны прадстаўнік Эўразьвязу Пэтэр Стана назваў гэтую інфармацыю дакладнай.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен таксама пацьвердзіў перадачу іранскіх ракет Расеі.

У аўторак ЗША, Нямеччына, Вялікабрытанія і Францыя ўвялі новыя санкцыі супраць Ірана, у тым ліку захады супраць яго нацыянальнай авіякампаніі Iran Air.

Іран інтэнсіўна разьвівае адносіны з уладамі Расеі і Беларусі. 13 верасьня прадстаўнік кіраўніцтва Ірану быў у Менску.

«У час вострага ваенна-палітычнага становішча» на Блізкім Усходзе і каля межаў Беларусі Менску «патрэбныя ня проста кансультацыі, патрэбныя сумесныя дзеяньні» з Тэгеранам. Гэтак Аляксандар Лукашэнка заявіў на сустрэчы з сакратаром Вышэйшай рады нацыянальнай бясьпекі Ірану Алі Акбарам Ахмадыянам 13 верасьня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG