Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячорка: Ведаем пра сытуацыю зь Мялешкам, але ў нас пакуль не атрымалася пабудаваць адносіны з урадам Грузіі


Андрэй Мялешка
Андрэй Мялешка

Офіс дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай ведае пра адмову грузінскіх уладаў упусьціць у краіну беларускага журналіста і актывіста Андрэя Мялешку, але ня можа на гэта паўплываць.

Гэта вынікае з камэнтару інфармацыйнаму агенцтву «Позірк» галоўнага дарадцы Ціханоўскай Франка Вячоркі.

«Ведаем аб сытуацыі. Гэта, на жаль, ня першы выпадак зь беларусамі ў Грузіі, але і ня масавая зьява. Па нейкіх прычынах Грузія не тлумачыць прычыны дэпартацыі і не дае магчымасьці абскардзіць рашэньне ці папрасіць прытулку. Хутчэй за ўсё, гэта ініцыятыва спэцслужбаў. У нас пакуль не атрымалася пабудаваць адносіны з урадам Грузіі, а праз парлямэнт, на жаль, вырашаць пытаньні не атрымліваецца», — сказаў Вячорка.

«Мы разьлічваем на больш шчыльнае супрацоўніцтва з грузінскімі ўладамі і падтрымку зь іх боку беларусаў, якія знайшлі там бясьпечны прытулак», — дадаў дарадца Ціханоўскай.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG