14 кастрычніка прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін унёс у Дзярждуму РФ законапраект аб ратыфікацыі дамовы «аб усеабдымным стратэгічным партнэрстве» паміж Расеяй і КНДР.
Чэхія выдаткавала больш за 7 мільярдаў эўра на расейскую нафту і газ. Гэта больш чым у пяць разоў перавышае суму ў 1,29 млрд эўра, якую яна дала Ўкраіне ў якасьці ваеннай дапамогі, паведамляе эўрапейскі аналітычны Цэнтар вывучэньня дэмакратыі.
14 кастрычніка органы ўлады, школы, бізнэс-цэнтры, гатэлі, рэдакцыі (у тым ліку Радыё Свабода), амбасады і іншыя аб’екты і ведамствы па ўсёй Ўкраіне масава атрымалі ліст з апавяшчэньнем аб «пагрозе тэракта» і «замінаваньні».
Былога афіцэра усходнегерманскай таемнай паліцыі асудзілі на 10 гадоў турмы за забойства паляка, які спрабаваў уцячы ў Заходні Бэрлін 50 гадоў таму, піша BBC.
Нарвэскае ўпраўленьне ў справах іміграцыі (UDI) адмовілася выдаваць праязныя дакумэнты іншаземца траім беларусам, якія ўцяклі за мяжу ў сувязі з палітычным перасьледам, паведамляе нарвэскае выданьне VG.no.
Сьвятлана Ціханоўская, яе намесьнік у Аб'яднаным пераходным кабінэце (АПК) Павал Латушка і іншыя прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сілаў пачалі двухдзённы візыт у Бэрлін, падчас якога правядуць сустрэчы з ключавымі нямецкімі службоўцамі і наведаюць шэраг імпрэзаў.
Верагоднасьць зьмены правячай кааліцыі і шанцы партый апынуцца ва ўрадзе Свабодзе ацаніў Вітаўтас Брувярыс, галоўны рэдактар літоўскага агенцтва навінаў ELTA.
Папярэдне вядома, што затрыманым выставілі падазрэньне ў атрыманьні хабару.
Армія Кітаю 14 кастрычніка пачала вучэньні вакол вострава Тайвань, заявіўшы, што такім чынам накіроўвае «строгае папярэджаньне сэпаратысцкім сілам» на востраве.
Перад гэтым для продажу ва Ўкраіне забаранілі 16 кніг рэлігійнага характару, у тым ліку мінімум дзьве, выдадзеныя ў выдавецтве Беларускага Экзархату.
Вучэньні праводзяць без сапраўднай ядзернай зброі.
Вось ужо некалькі гадоў рэжым Лукашэнкі працягвае вайну з ЕС з выкарыстаньнем незаконных мігрантаў на граніцах з Латвіяй, Літвой і Польшчай.
Партыя сацыял-дэмакратаў цяпер у апазыцыі.
Выбарчыя ўчасткі ў краіне зачыняцца, а 20-й гадзіне. У многіх зь іх яўка перавысіла палову зарэгістраваных выбарцаў.
Новае расьсьледаваньне Беларускага расьсьледніцкага цэнтру прысьвечана непрызнанай рэспубліцы Абхазія і справах паплечнікаў Лукашэнкі ў ёй.
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск 15 кастрычніка на пасяджэньні ўрада прадставіць міграцыйную стратэгію Польшчы, адным з элемэнтаў якой стане часовае, тэрытарыяльнае прыпыненьне права на прытулак.
За першую дэкаду кастрычніка суседнія краіны ЭЗ прадухілілі 710 спробаў мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу зь беларускай тэрыторыі — на 39,6% менш, чым 1–10 верасьня (1.175), і на 60% менш, чым 1–10 кастрычніка 2023 года (1.774), сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз дадзеных іх памежных службаў.
Суд у Тбілісі аштрафаваў тры грузінскія тэлеканалы за адмову разьмяшчаць у эфіры перадвыбарчы ролік кіруючай партыі «Грузінская мара», у якім былі кадры разбураных у выніку вайны будынкаў ва Ўкраіне. Пра гэта паведамляе расейская служба ВВС.
Плянам разьвіцьця Гомельскай вобласьці пацікавіўся ў старшыні аблвыканкама Івана Крупко Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня гарадзкога пасёлка Карма, дзе 12 кастрычніка праходзіць фэстываль-кірмаш «Дажынкі-2024».
Парлямэнт Партугаліі ўхваліў законапраект аб стварэньні гуманітарнай візы, паведаміла газэта Correio da Manhã.
Нягледзячы на «сучасную трансфармацыю сьветапарадку», грамадзяне Беларусі і Гішпаніі застануцца «прыхільнікамі самастойнага і незалежнага шляху разьвіцьця, носьбітамі традыцыйных каштоўнасьцей», у прыватнасці «міру, сям’і і стваральнай працы на карысць Айчыны», заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Літва падышла да парлямэнцкіх выбараў 13 кастрычніка ў сытуацыі эканамічнага росту, зьніжэньня інфляцыі і росту даходаў насельніцтва. Але пры добрых эканамічных паказьніках сацыёлягі адзначаюць рост левых і нават радыкальных настрояў.
Што замоўчвае Лукашэнка, калі раз за разам агучвае свае страхі пра пагрозу, якая нібыта ідзе з-за Бугу. І пры якіх абставінах такая пагроза можа стаць рэальнай — але не для беларускай дзяржавы, а для ягонага асабістага рэжыму.
Цьвярскі раённы суд Масквы арыштаваў на 15 сутак ураджэнца Беларусі Аляксандра Фралова, які абліў фарбай і пашкодзіў фасад будынка Дзяржаўнага гістарычнага музэю ў Крамлі.
Пасьля вайны ва Ўкраіне Расея можа накіраваць свой «імпэрыялістычны экспансіянізм» на Эстонію, Латвію, Літву і Польшчу, заявіў на канфэрэнцыі Defending Baltics дарадца прэзыдэнта Літвы ў нацыянальнай бясьпецы Кястуціс Будрыс.
Двое падазраваных у нападзе на расейскага апазыцыянэра Леаніда Волкава адпушчаныя ў Польшчы пад заклад у 11 тысяч эўра. Хто менавіта яго заплаціў — невядома. Пра гэта інфармуе DW.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Дзьмітрыеў просіць ЭЗ вярнуць амбасадараў у Менск.
За што Лукашэнка атрымаў ад Пуціна ордэн вернасьці Расеі, і як улады абараняюць беларускае неба ад вайсковых бесьпілётнікаў.
Новым спэцыяльным дакладчыкам ААН аб правах чалавека ў Беларусі стаў Нілс Муйжніекс, паведаміў ТГ-канал дэмакратычнай лідэркі Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай.
10–11 кастрычніка ўкраінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі наведаў Парыж, Рым і Бэрлін і правёў перамовы з прэзыдэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, кіраўніцай ураду Італіі Джорджай Мэлёні і прэм’ер-міністрам Нямеччыны Оляфам Шольцам.
Міністэрства інфармацыі Беларусі ўнесла ў сьпіс «экстрэмісцкіх» тэлеграм-канал «За союзное государство Беларуси и России». На яго падпісаныя 1686 чалавек. Канал крытыкуе як рэжым Лукашэнкі, так і апазыцыю, якая заклікае да нацыянальнага адраджэньня, і выступае з прарасейскіх пазыцыяў.
Ад студзеня па жнівень 2024 году ў Літве не дазволілі жыць і працаваць амаль 36 тысячам іншаземцам і анулявалі 11,5 тысячы часовых дазволаў на жыхарства — у 3,3 раза больш, чым за той жа пэрыяд 2023 году.
Уладзімір Зяленскі папрасіў пантыфіка спрыяць вяртаньню дадому ўкраінскіх журналістаў, грамадзкіх дзеячоў, кіраўнікоў грамадаў з акупаваных тэрыторыяў, якіх Расея захапіла ў палон.
Ізраільскі вайсковы аналітык Давід Гендэльман аналізуе разьвіцьцё падзеяў на расейска-ўкраінскай вайне, разважае, якім можа быць адказ Ізраіля Ірану і заяўляе, што ўвядзеньне войскаў у Беларусь зусім не патрэбна Ўкраіне.
У часе вучэньняў Steadfast Noon адпрацоўваецца дастаўка ядзернай зброі ЗША з падземных сховішчаў да самалётаў і яе ўсталяваньне. Манэўры адбудуцца над Паўночным морам — у паветранай прасторы Вялікай Брытаніі, Бэльгіі і Нідэрляндаў.
Выканаўчая рада Сусьветнага банку ў чацьвер ухваліла стварэньне фінансавага пасярэдніцкага фонду (FIF) для падтрымкі Ўкраіны. Чакаецца, што першыя ўнёскі ў фонд паступяць ад ЗША, Канады і Японіі, паведамілі тры крыніцы, знаёмыя з рашэньнем.
У наступным годзе дзяржава заплянавала на 17% больш падатковых даходаў у бюджэт. Расказваем, якія падаткі хочуць павялічыць і навошта.
Ізраільскі авіяўдар 10 кастрычніка па школе, у якой хаваліся перамешчаныя асобы ў цэнтральнай частцы Газы, забіў сама меней 28 чалавек, уключаючы жанчын і дзяцей.
Увечары 10 кастрычніка ізраільская авіяцыя нанесла ўдары па будынках у цэнтры Бэйрута, сталіцы Лібану.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін сваім указам спрасьціў парадак уезду і выезду з краіны для грамадзян Грузіі. Указ апублікаваны на афіцыйным інтэрнэт-партале прававой інфармацыі РФ.
Пра магчымую экстрадыцыю грамадзяніна Беларусі Ўладзімера Баландзіна паведаміла ягоная адвакатка Ані Чацінян.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі адправіўся ў эўрапейскі тур, які мусіў папярэднічаць сустрэчы на найвышэйшым узроўні ў фармаце «Рамштайн». Ужо ў часе ягонага ўдзелу ў саміце «Украіна — Паўднёва-Усходняя Эўропа» стала вядома аб пераносе тэрмінаў сустрэчы групы «Рамштайн».
Дваіх журналістаў кіргіскай антыкарупцыйнай расьсьледніцкай групы Temirov Live асудзілі на турэмнае зьняволеньня па абвінавачаньнях, якія назіральнікі лічаць палітычна матываванымі.
Псыхоляг пракамэнтавала Свабодзе, адкуль бяруцца квадробэры, што ня так з рэакцыяй людзей на іх і як варта сябе паводзіць бацькам падлеткаў-квадробэраў.
Раней ізраільскія вайскоўцы забілі двух патэнцыйных пераемнікаў загінулага кіраўніка «Хэзбалы» Хасана Насралы.
Юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Павал Сапелка аналізуе маштаб і тэндэнцыі рэпрэсіяў апошніх месяцаў, адказвае на пытаньне, ці варта кантактаваць зь Юрыем Васкрасенскім, і тлумачыць, якія канкрэтна крокі беларускага рэжыму могуць прывесьці яго ў Гаагу.
Былога польскага судзьдзю Томаша Шмыта, які папрасіў і атрымаў прытулак у Беларусі, на радзіме вінавацяць у шпіянажы.
Амбасадары краін Эўразьвязу ўзгаднілі выдзяленьне крэдыту для Ўкраіны на суму ў 35 мільярдаў эўра, забясьпечанага за кошт прыбыткаў ад замарожаных актываў расейскага Цэнтрабанку.
Загрузіць яшчэ