Тацяна Хоміч пракамэнтавала заявы Лукашэнкі пра тое, што ён гатовы разгледзець магчымасьць памілаваньня Марыі Калесьнікавай, і заявіў, што сям’я палітзьняволенай ня хоча сустрэцца зь ёй.
Вялікая Брытанія шчыльна супрацоўнічае зь Літвой, каб прыцягнуць рэжым Лукашэнкі да адказнасьці за парушэньні правоў чалавека, заявілі ў МЗС краіны.
Украінская выведка фіксуе прысутнасьць паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у Курскай вобласьці, гаворыцца ў паведамлеьнні Галоўнага ўпраўленьня выведкі Мінабароны Ўкраіны 24 кастрычніка.
У інтэрвію «Известиям» Аляксандар Лукашэнка скрытыкаваў новы статус Беларусі як партнэра BRICS, а таксама дапусьціў магчымасьць фальсыфікацыяў на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году, у якіх, паводле ЦВК Беларусі, ён атрымаў 80,1% галасоў.
Праз адсутнасьць магчымасьці паўнавартаснага назіраньня за выбарчым працэсам на месцах кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» запускае экспэртную місію, якая будзе ацэньваць выбары на падставе адкрытых крыніц і інфармацыі ад выбарнікаў.
Завялі крымінальныя справы супраць удзельнікаў карцпцыйнай схемы, у якую былі ўцягнутыя службовыя асобы 11 найбуйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасьці Беларусі.
Ігар Кізім параўнаў заявы Лукашэнкі аб тым, што «ён ня ўцягнуты ў канфлікт», з выказваньнямі Ўладзіміра Пуціна «мы яшчэ не пачыналі».
Улады зноў засакрэцяць зьвесткі сяброў выбарчых камісій. Выбары ў Беларусі пры Аляксандру Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Латвія з 16 ліпеня 2024 году забараніла ўезд у краіну легкавым аўтамабілям, зарэгістраваным у Беларусі і Расеі. У сваім рашэньні латвійскія чыноўнікі спаслаліся на санкцыі Эўразьвязу. Забарона пачынае дзейнічаць з 31 кастрычніка.
Лукашэнка лічыць, што Беларусь стала моцнай «насуперак санкцыйнаму ціску і спробам каляровых рэвалюцый».
Здаецца іранічным, што ў той час, калі прэзыдэнт Расеі Пуцін працаваў над тым, каб супрацьстаяць уяўленьням аб дыпляматычнай ізаляцыі сваёй краіны, Масква сутыкнулася зь дзьвюма няўдачамі ў рэгіёне, дзе яна калісьці была ўпэўненая ў ляяльнасьці: у Цэнтральнай Азіі.
Лукашэнка прапанаваў правесьці хуткасныя чыгуначныя лініі ў гарады – спадарожнікі Менску. Глядзім, што цяпер зь імі адбываецца і чаго бракуе іх жыхарам.
За мяжой Беларусі oчасткі для галасаваньня стварацца ня будуць. Галасаваньне за прэзыдэнта чакаецца 26 студзеня 2025 году.
Прэзыдэнт Украіны зноў падкрэсьліў, што справядлівага міру ва Ўкраіне можна дасягнуць толькі на аснове Статуту ААН.
Фінляндыя пачала паступова закрываць пункты пропуску на мяжы з Расеяй зь лістапада 2023 году празь вялікі паток мігрантаў з краін Афрыкі і Блізкага Ўсходу.
Дакумэнты для рэгістрацыі ініцыятыўных групаў кандыдатаў у прэзыдэнты трэба падаць не пазьней за 1 лістапада.
Вялікая Брытанія і Нямеччына ў сераду падпісалі пагадненьне ў сфэры абароны, абавязаўшыся супрацоўнічаць у правядзеньні вучэньняў на ўсходнім флангу NATO і падкрэсьліўшы неабходнасьць забясьпечыць самаабарону Эўропы ва ўмовах магчымай эскаляцыі вайны ва Ўкраіне.
Навошта Лукашэнку спатрэбілася выказацца цяпер у інтэрвію ВВС? Чаму ён так доўга не пацьвярджаў, што пойдзе на выбары 2025 году? Якіх зьменаў у беларускай палітыцы можна чакаць пасьля 26 студзеня 2025 году?
Джо Байдэн заявіў, што ЗША дадуць Украіне крэдыт у памеры 20 мільярдаў даляраў, які будзе забясьпечаны за кошт адсоткаў, атрыманых ад замарожаных расейскіх актываў.
Аляксандар Лукашэнка 22 кастрычніка ў інтэрвію расейскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай пракамэнтаваў выбары ў ЗША і заявіў, што зьяўляецца «прыхільнікам кампаніі Трампа».
Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію журналісту ВВС Стывэну Розэнбэргу. У 2021 годзе Лукашэнка ўжо даваў яму інтэрвію.
Трэнэрку беларускіх фігурыстаў Тацяну Бяляеву не ўпусьцілі на тэрыторыю Расеі. Гэта адбылося ў маскоўскім аэрапорце Шарамецьева, куды каманда прыбыла зь Менску для перасадкі на рэйс у Магнітагорск, паведамляе выданьне «Спорт-экспрэс».
Палітоляг Анатоль Котаў, былы супрацоўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі, адказвае на пытаньне, куды і чаму сьпяшаецца Лукашэнка, ацэньвае ролю Расеі ў прызначаных на 26 студзеня прэзыдэнцкіх выбарах, а таксама разважае пра стратэгію дэмакратычных сілаў у гэтай кампаніі.
На саміце міжнароднай арганізацыі BRICS яе ўдзельнікі прынялі супольную Казанскую дэклярацыю.
Міністар абароны ЗША Лойд Остын патлумачыў, чаму Злучаныя Штаты не даюць Украіне дазвол на ўдары амэрыканскімі далёкасяжнымі ракетамі ўглыб тэрыторыі Расеі.
У Гомельскім абласным судзе абвясьцілі прысуд бацьку і сыну Сяргею і Паўлу Кабарчукам, абвінавачаным у падрыхтоўцы дывэрсіі на замову Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ).
Аляксандар Лукашэнка на палях саміту BRICS у Казані даў інтэрвію некалькім замежным журналістам.
Новыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі прызначылі на 26 студзеня 2025 году.
Тэлеграм-канал «Пул первого», зьвязаны з прэсавай службай Аляксандра Лукашэнкі, анансуючы ягоны працоўны візыт у Казань, назваў ягоную праграму «спрынтарскім забегам».
Жыхар Менскага раёну Андрэй Савіцкі апынуўся на лаве падсудных паводле абвінавачаньня па артыкуле 130-2 частка 1 Крымінальнага кодэксу — за «адмаўленьне генацыду беларускага народу».
Намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка пракамэнтаваў прызначэньне даты прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Насуперак многім меркаваньням, беларускія ўлады разглядаюць гэту кампанію як палітычную падзею, прычым галоўную ў пяцігадовым палітычным календары.
Аляксандар Дабравольскі пракамэнтаваў навіну аб прызначэньні выбараў прэзыдэнта Беларусі на 26 студзеня 2025 году.
Пра вызваленьне Тацяны напісаў у сетках Андрэй Дзьмітрыеў.
Анатоль Лябедзька пракамэнтаваў навіну аб прызначэньні выбараў прэзыдэнта Беларусі на 26 студзеня 2025 году.
Выбары прэзыдэнта Беларусі прызначылі на 26 студзеня 2025 году. Такое рашэньне ўхвалілі на пасяджэньні Палаты прадстаўнікоў 23 кастрычніка.
22 кастрычніка расейскі амбасадар Барыс Грызлоў паведаміў, што Расея і Беларусь рыхтуюцца да падпісаньня двухбаковай дамовы аб гарантыях бясьпекі і абноўленай канцэпцыі бясьпекі так званай саюзнай дзяржавы.
World Justice Project склаў новы сьпіс краінаў паводле вяршэнства закону ў іх.
Армія абароны Ізраіля пацьвердзіла гібель кіраўніка выканаўчай рады «Хэзбалы» Гашыма Сафі ад-Дына, які лічыўся пераемнікам забітага раней лідэра групоўкі Хасана Насралы.
22 кастрычніка Служба міграцыі і грамадзянства МУС Армэніі прыняла рашэньне аб наданьні статусу ўцекача беларусу Ўладзімеру Баландзіну.
У Казані «на палях» саміту BRICS 22 кастрычніка прайшла сустрэча прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Як зазначаецца, перамовы доўжыліся каля гадзіны з удзелам дэлегацыяў дзьвюх краінаў.
Амбасадар Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў у інтэрвію РИА «Новости» заявіў, што Крэмль дапаможа рэжыму Лукашэнкі ў выпадку «дэстабілізацыі сытуацыі», а таксама расказаў аб праекце дамовы пра гарантыі бясьпекі паміж Масквой і Менскам.
У ЗША, краінах Амэрыкі, Азіі, Эўропы і Аўстраліі, а таксама ў інтэрнэт-крамах 22 кастрычніка паступілі ў продаж пасьмяротныя мэмуары расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага — кніга «Патрыёт».
У дзень мінулай сустрэчы Нарэндры Модзі з Уладзімірам Пуціным Расея абстраляла дзіцячую лякарню ў Кіеве.
22 кастрычніка дэпутаты Эўрапарлямэнту ўхвалілі крэдытную дапамогу Ўкраіне на 2025 год у памеры 35 мільярдаў эўра, якія зьбіраюцца кампэнсаваць за кошт прыбытку ад замарожаных расейскіх актываў.
Віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў заявіў, што Беларусь «цалкам аднавіла фізычныя аб’ёмы паставак асноўных каньюнктурных тавараў».
BRICS — гэта нефармальнае аб’яданьне, клюб, пляцоўка для штогадовых сустрэч лідэраў краін-удзельніц, падчас якіх звычайна прымаюцца дэклярацыі агульнага зьместу.
Вядома, што тэлефон дырэктара школы недаступны, а мэсэнджары адключаныя.
Дывэрсія плянавалася ва Ўроцлаве. Польскія спэцслужбы мяркуюць, што гэта была толькі частка расейскага пляну.
Загрузіць яшчэ