Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве праходзяць парлямэнцкія выбары, улады ўжо заяўляюць пра яўку, большую за 50%


Пасяджэньне ў Сейме Літвы. Афіцыйнае фота
Пасяджэньне ў Сейме Літвы. Афіцыйнае фота

Выбарчыя ўчасткі ў краіне зачыняцца, а 20-й гадзіне. У многіх зь іх яўка перавысіла палову зарэгістраваных выбарцаў.

У Літве 13 кастрычніка адбываюцца выбары ў Сейм. Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі краіны Ліна Петранене адзначыла ў размове з агенцтвам Elta, што яўка выбарцаў чакаецца большай за 50%, а значыць, і большай за паказьнік папярэдніх выбараў.

Парушэньняў у дзень выбараў зафіксавана некалькі, усе яны пакуль нязначныя. У Рокішках адзін зь сяброў выбарчай камісіі быў нападпітку, яго вывелі са складу камісіі. У Панявежы камісія, падобна, паставіла адзнаку ў бюлетэнь замест грамадзяніна.

А 19-й гадзіне ЦВК Літвы паведаміў, што на выбары прыйшлі 50,36% выбарцаў, да закрыцьця ўчасткаў тады заставалася гадзіна.

Пры гэтым парушэньняў на выбарах ужо зафіксавана больш, чым было ў час прэзыдэнцкіх выбараў вясною. Арганізацыя «Baltųjų pirštinių», якая фіксуе парушэньні на выбарах, у той жа час адзначыла, што зарэгістравала болей за 60 парушэньняў, перадае LRT.

Паводле зьвестак ЦВК, найбольш актыўна на сёлетніх выбарах галасуюць жыхары Вільні, Коўны, Уцяны і Шаўляў. Найменшая колькасьць — 37,8% — галасавалі ў рэгіёне Вісагіна-Нальша.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG