Вынесены прысуд ужо 12-й групе людзей, якіх судзілі паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу за акцыю пратэсту 10 жніўня 2020 году ў Берасьці.
27 кастрычніка прайшоў другі тур выбараў у Сейм Літвы, якім завяршылася выбарчая кампанія. Вынікі парлямэнцкіх выбараў на просьбу Свабоды пракамэнтаваў Вітаўтас Брувярыс, галоўны рэдактар літоўскага агенцтва навінаў ELTA.
Польшча мае намер дамагацца ўвядзеньня Эўразьвязам 30-працэнтных мытаў на імпарт угнаеньняў зь Беларусі і Расеі.
Суд Мядзельскага раёну прызнаў экстрэмісцкай старонку ў сацыяльнай сетцы Х (былым Твітэры), якая належыць францускаму дэпутату Фрэдэрыку Пэці. У парлямэнце Францыі Пэці ўзначальвае групу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі.
28 кастрычніка ў цэнтры Тбілісі праходзіць акцыя пратэсту супраць вынікаў парлямэнцкіх выбараў, паводле якіх кіроўная прарасейская партыя «Грузінская мара» застаецца ва ўладзе і зможа сфармаваць урад у чацьвёрты раз.
У Афганістане Міністэрства заахвочваньня цноты і прадухіленьня распусты забараніла жанчынам чытаць услых Каран і маліцца ў прысутнасьці іншых жанчын.
Акруговы суд Хэльсынкі наклаў арышт на актывы Расеі ў Фінляндыі паводле пазову «Нафтагазу Ўкраіны», паведамляецца на сайце кампаніі.
Камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі Андрэй Лук’яновіч расказаў, якія супольныя з Расеяй вучэньні правядуць у наступным годзе.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Генсакратар NATO Марк Рутэ назваў гэты крок Масквы і Пхэньняна «значным абвастрэньнем» вайны Расеі супраць Украіны.
Вугоршчына цягам паўгода з 1 ліпеня 2024-га старшынюе ў Эўразьвязе.
Другі тур галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Малдовы адбудзецца 3 лістапада.
Па стане на 10:00 28 кастрычніка выезду ў бок Польшчы праз пункт пропуску Тарэспаль (зь беларускага боку Берасьце) чакала 1305 легкавых аўтамабіляў.
Раней стала вядома пра затрыманьне грамадзяніна Латвіі, імаверна, Эмілса Асарыса, які паехаў у Беларусь на аўтамабілі.
Зьяўленьне новага руху квадробэраў (падлеткаў у масках, якія імітуюць рухі жывёлаў) выклікала процілеглую рэакцыю ў Беларусі і Расеі, што сьведчыць пра істотнае адрозьненьне грамадзкай атмасфэры ў дзьвюх краінах «саюзнай дзяржавы».
У нядзелю, 27 кастрычніка, у Баўгарыі адбыліся восьмыя за чатыры гады парлямэнцкія выбары.
На парлямэнцкіх выбарах у Літве перамаглі сацыял-дэмакраты.
Парлямэнцкія выбары ў Японіі, якія адбыліся 27 кастрычніка, былі пазачарговыя. Іх ініцыяваў новы прэм’ер-міністар краіны Сігеру Ісіба, які адначасова зьяўляецца лідэрам лібэрал-дэмакратаў.
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах Жузэп Бурэль і Эўрапейская камісія абнародавалі супольную заяву аб парлямэнцкіх выбарах у Грузіі.
Працэдуру дзяржаўнай рэгістрацыі цывільных дронаў увялі ў сьнежні 2023 году пасьля таго, як Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ аб забароне фізычным асобам увозіць, вырабляць і выкарыстоўваць дроны.
Юры Губарэвіч плянуе зьбіраць подпісы сярод тых грамадзян Беларусі, якія жывуць за межамі краіны.
Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя перамагла на выбарах у Сэйм 27 кастрычніка, значна апярэдзіўшы сваіх найбліжэйшых супернікаў.
Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі заявіла, што не прызнае вынікі парлямэнцкіх выбараў, якія адбыліся 26 кастрычніка, і што Грузія стала ахвярай «расейскай спэцапэрацыі».
Палітыкі шэрагу заходніх краін заклікалі Эўразьвяз не прызнаваць вынікі парлямэнцкіх выбараў у Грузіі, паведамляе Deutsche Welle.
Беларуская чыгунка 25 кастрычніка перайменавала дзьве станцыі ў Гомельскай вобласьці.
Латвійскі журналіст Юры Аляксееў, які прытрымліваецца прарасейскіх поглядаў, уцёк з Рыгі ў Беларусь.
Міжнародныя назіральнікі за парлямэнцкімі выбарамі ў Грузіі адзначылі глыбокую палярызацыю ў краіне і неапраўданы ціск на выбарнікаў і грамадзянскую супольнасьць.
Ва Ўзбэкістане 27 кастрычніка праходзяць выбары ў двухпалатны парлямэнт.
Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы «рашуча адпрэчыла» абвінавачваньні ў сьмерці мігранта, знойдзенага 22 кастрычніка ў памежным Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці.
У Грузіі на парлямэнцкіх выбарах пасьля падліку дадзеных з 3085 участкаў (99,164% ад агульнай колькасьці) перамагае кіроўная прарасейская партыя «Грузінская мара». Яна набрала 54,273%.
У нядзелю, 27 кастрычніка, у Літве праходзіць другі тур парлямэнцкіх выбараў у мажарытарных акругах, вынікам якога стане фармаваньне Сейму ў поўным складзе, што можа цалкам зьмяніць урадавую кааліцыю.
Пасьля закрыцьця выбарчых участкаў на парлямэнцкіх выбарах у Грузіі праўрадавая тэлекампанія «Імэдзі» і апазыцыйныя каналы «Формула» і «Мтавары» абвясьцілі вынікі экзытполаў.
Найбуйнейшы ў Польшчы незалежны тэлеканал TVN прысьвяціў беларускаму бізнэсоўцу, якога зьвязваюць з атачэньнем Лукашэнкі, цэлы рэпартаж «Чалавек Лукашэнкі ў Варшаве».
У заяве руху «Вольная Беларусь» гаворыцца, што галоўная мэтай прэзыдэнцкай кампаніі, якую абвясьцілі ўлады — «аднавіць уласную легітымнасьць і прымусіць людзей прыняць новую палітычную рэчаіснасьць у Беларусі».
Юрый Сянько ад красавіка зьяўляецца старшынём Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Аднак шмат гадоў ён служыў у мытных органах. Пачынаў ад інспэктара мытні і дайшоў да старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Улады прызначылі галасаваньне на 26 студзеня наступнага году. Да 1 лістапада ЦВК прымае заяўкі на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў для вылучэньня кандыдатаў у прэзыдэнты.
Прынамсі, мы былі такімі да таго, як рэжым Лукашэнкі зладзіў у краіне дзяржаўны тэрор.
26 кастрычніка ў Грузіі праходзяць парлямэнцкія выбары, на якіх кіроўная партыя «Грузінская мара» супрацьстаіць некалькім апазыцыйным блёкам, якія выступаюць за інтэграцыю з Захадам.
Маючы ў суседзях моцную агрэсіўную імпэрыю, маленькія краіны часам апынаюцца перад незайздросным выбарам паміж кепскім і вельмі кепскім варыянтамі ўласнай будучыні.
Сёньня раніцай, 26 кастрычніка, Ізраіль нанёс сэрыю паветраных удараў па ваенных аб’ектах у Іране.
Сёньня ў літоўскім горадзе Цяльшай быў уключаны сынхронны кампэнсатар — прылада, якая забясьпечвае незалежную працу электрасыстэмы Літвы.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі 24 кастрычніка ўключыў у сьпіс «тэрарыстаў» 24 чалавекі.
Партугалія ня будзе выдаваць гуманітарныя візы: дзьве партыі зьмянілі пазыцыю, і цяпер галасоў для прыняцьця законапраекту не хапае. Пра гэта паведаміла выданьне Publico.
Кіраўнік МУС Іван Кубракоў сёньня на пасяджэньні калегіі ведамства абвясьціў, што «ўжо зь лістапада наступіць актыўная фаза правядзеньня вучэньняў і трэніровак».
Газэта The Wall Street Journal (WSJ) апублікавала расьсьледаваньне пра тое, што ў пачатку 2024 году Расея перадала емэнскім хусітам дадзеныя са спадарожнікаў, якія тыя выкарыстоўвалі для нападаў на караблі заходніх краінаў у Чырвоным моры.
Антонію Гутэрыш хацеў прыехаць ва Ўкраіну пасьля свайго візыту ў Расею.
Пры гэтым прэсавы сакратар Уладзіміра Пуціна падкрэсьліў, што гэтыя выбары — абсалютна сувэрэнная справа Беларусі.
Аляксандар Лукашэнка таксама прызнаў, што супрацоўнічае з акупаванымі Расеяй украінскімі рэгіёнамі — Крымам, Данецкай і Луганскай абласьцямі, а таксама пацьвердзіў факт перамоваў з прадстаўнікамі заходніх краін.
Выбарчая кампанія ў Беларусі пачалася паводле загадзя вызначанага ўладай сцэнару. Усё робіцца дзеля таго, каб ніякія выпадковыя кандыдаты не зьявіліся нават на далёкіх подступах.
Загрузіць яшчэ