Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі тры тэлеканалы аштрафавалі за адмову паказваць ролік кіруючай партыі з кадрамі з Украіны


Перадвыбарныя банэры кіроўнай партыі «Грузінская мара»
Перадвыбарныя банэры кіроўнай партыі «Грузінская мара»

Суд у Тбілісі аштрафаваў тры грузінскія тэлеканалы за адмову разьмяшчаць у эфіры перадвыбарчы ролік кіруючай партыі «Грузінская мара», у якім былі кадры разбураных у выніку вайны будынкаў ва Ўкраіне. Пра гэта паведамляе расейская служба ВВС.

Тэлеканалы «Формула», «Мтавары архі» і «TV Пірвелі» аштрафавалі на 5 тысяч лары кожны (каля 1700 даляраў). Пратаколы супраць тэлеканалаў склала Нацыянальная камісія камунікацый Грузіі, у якую са скаргай звярнулася «Грузінская мара». Камісія прызнала тэлеканалы парушальнікамі выбарчага кодэкса.

У роліку «Грузінскай мары» паказаны чорна-белыя кадры разбураных у выніку вайны будынкаў і гарадоў ва Ўкраіне з надпісам «Не вайне!». Насупраць гэтых кадраў паказаныя будынкі і іншыя аб’екты ў Грузіі з надпісам «Выберы мір».

Юрыст тэлеканала «Мтавары архі» Тамты Мурадашвілі расказаў, што суд таксама задаволіў хадайніцтва аб неадкладным выкананьні рашэньня першай інстанцыі — каналы абавязаны неадкладна паставіць ролік у эфір, не чакаючы апэляцыі.

Раней тэлеканалы заявілі, што партыя «Грузінская мара» «працягвае спэкуляваць на трагедыі ўкраінскага народа для сваёй палітычнай кампаніі і зараз патрабуе ад тэлеканалаў трансліраваць амаральныя банэры, якія яна вывесіла на вуліцах, на рэкламных шчытах». У заяве таксама гаворыцца, што тэлеканалы «ня маюць намеру, нават ускосна, падтрымліваць расейскую прапаганду „Грузінскай мары“ і здзек з украінскага народа».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG