Закон дазволіць людзям, якіх пераследуюць на радзіме, атрымаць спэцыяльную візу ў Партугалію, каб, прыехаўшы, папрасіць у ёй палітычны прытулак. Цяпер гэта можна зрабіць па турыстычнай візе, якую трэба атрымліваць у краіне грамадзянства ці ў іншай — пры наяўнасці ВНЖ.
Працэдуру выдачы гуманітарных віз зараз распрацуюць у парлямэнцкім камітэце па канстытуцыйных пытаннях. Партыя «Лібэральная ініцыятыва», якая падрыхтавала законапраект, хоча дабіцца, каб гуманітарную візу можна было атрымліваць у партугальскім пасольстве ў любой краіне, а ня ехаць на радзіму «з усімі вынікаючымі рызыкамі».
Гуманітарныя вызы змогуць атрымліваць і грамадзяне Беларусі, паведамляе дарадца лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
«У Партугаліі будзе прыняты закон па гуманітарных візах. Гэта дае магчымасьць у тым ліку беларусам атрымліваць гуманітарныя візы і прытулак у гэтай краіне. Падобныя законы ўжо працуюць у Польшчы, Літве, Нямеччыне. Дзякуем парлямэнтарам!» — напісаў Вячорка ў сваім тэлеграм-канале.
Форум