Тры гады расейскай поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне ў фатаздымках
Фотажурналіст Сяргей Нужненка з Украінскай службы Радыё Свабода правёў тры гады, інтэнсіўна асьвятляючы вайну ў сваёй краіне. Радыё Свабодная Эўропа\Радыё Свабода выбрала 36 ягоных наймацнейшых фатаздымкаў з вайны.

1
Жанчына абдымае сваё дзіця на станцыі мэтро ў Кіеве ў першы дзень расейскага ўварваньня, 24 лютага 2022

2
Мірныя жыхары глядзяць на зьнішчаную расейскую бранятанкавую калёну ў Бучы, непадалёк ад Кіева, 1 сакавіка 2022. Горад быў канчаткова захоплены расейскімі войскамі празь некалькі дзён пасьля таго, як зрабілі гэты фатаздымак, але яны адступілі менш чым празь месяц. Пасьля адступленьня расейскіх войскаў у Бучы пачалі фіксаваць доказы ваенных злачынстваў Расеі, якія выклікалі міжнароднае асуджэньне.

3
Мірныя жыхары ўцякаюць з Бучы і Ірпеня, 11 сакавіка 2022

4
Жанчына вітае ўкраінскіх вайскоўцаў, якія ўваходзяць у адваяваны горад на поўначы Чарнігаўскай вобласьці, 2 красавіка 2022

5
Вайсковы капэлян Аляксандар дабраслаўляе ўкраінскага вайскоўца на паўночным усходзе Харкаўскай вобласьці, 24 красавіка 2022

6
Юры, украінскі танкавы мэханік, сфатаграфаваны на ўсходзе Данецкай вобласьці, 11 чэрвеня 2022

7
Пашкоджаныя жылыя дамы ў Салтаўцы, прыгарадзе Харкава, 13 верасьня 2022

8
Цела ўкраінскага вайскоўца, знойдзенае са зьвязанымі за сьпінай рукамі ў брацкай магіле непадалёк ад Ізюма Харкаўскай вобласьці, 16 верасьня 2022

9
Пажарны змагаецца з агнём пасьля нападу бесьпілётніка «Шахед» у Кіеве, 17 кастрычніка 2022

10
9-гадовая дзяўчынка Сафійка абдымае сваю марскую сьвінку падчас эвакуацыі з Макееўкі на ўсходзе Луганскай вобласьці, 19 лістапада 2022

11
Украінскія войскі вядуць агонь з гаўбіцы, перададзенай заходнімі саюзьнікамі, у Данецкай вобласьці, 23 лістапада 2022

12
Акрываўленая бронекамізэлька ўкраінскага вайскоўца, сфатаграфаваная непадалёк ад Солядара ў Данецкай вобласьці, 23 студзеня 2023

13
Цэнтар горада Бахмут у Данецкай вобласьці, 25 лютага 2023

14
Украінскі вайсковец у Бахмуце, 25 лютага 2023

15
Украінскі вайсковец, сфатаграфаваны падчас абстрэлу ягонай пазыцыі ў траўні 2023

16
Украінскія вайскоўцы пасьля штурму расейскай пазыцыі пад Бахмутам,травень 2023

17
Расейскаму вайскоўцу даюць ваду пасьля яго захопу ўкраінскімі войскамі непадалёк ад Бахмуту, травень 2023

18
Украінскі вайсковец у пашкоджаным у выніку бою будынку ў сяле Благадатнае Данецкай вобласьці, 17 чэрвеня 2023

19
Рабочыя сьвяткуюць устаноўку ўкраінскага трызубца на шчыце манумэнту «Радзіма-маці» ў Кіеве 6 жніўня 2023 году. Вялізны трызубец замяніў савецкі герб

20
Наступствы ракетнага ўдару па цэнтры Чарнігава, 19 жніўня 2023

21
Вайсковец ідзе пад муралам у ахопленым боем горадзе Аўдзееўка ў Данецкай вобласьці, лістапад 2023

22
Украінскі мінамётнік спыніўся, каб выкурыць цыгарэту, досьвіткам на пазыцыі непадалёк ад Бахмуту, сьнежань 2023

23
Украінскія вайскоўцы назіраюць за небам у пошуках варожых бесьпілётнікаў на пазыцыі непадалёк ад Бахмута, 6 сакавіка 2024

24
Барыста за працай у кавярні ў Пячэрскім раёне Кіева, пацярпелай ад выбуху 25 сакавіка 2024 году. Расейская ракета ўпала ў цэнтар гораду

25
Пажарныя разьбіраюць завалы будынка ў Кіеве, разбуранага расейскай ракетай. 25 сакавіка 2024

26
Аскепкі снарадаў, вынятыя зь цела параненага ў мэдыцынскай установе пад Аўдзееўкай, сакавік 2024

27
Маладая жанчына плача, разьвітваючыся з роднымі, падчас эвакуацыі з Пакроўска Данецкай вобласьці, 30 жніўня 2024

28
Рэклямны плякат аб дапамозе ў эвакуацыі з Пакроўску на адной з вуліц горада на ўсходзе Ўкраіны, канец верасьня 2024

29
Пажары вакол Пакроўску, верасень 2024

30
Арцём, 40-гадовы ўкраінскі камандзір, выкрыквае папярэджаньне перад тым, як ягоная артылерыйская брыгада адкрые агонь па расейскіх пазыцыях каля Пакроўску, пачатак кастрычніка 2024

31
Маці загінулага вайскоўца Данііла Ляшкевіча плача на ягонай труне падчас пахаваньня ў Кіеве, 8 лістапада 2024

32
Жанчына трымае свайго сабаку пасьля расейскага ўдару па Кіеве, 20 сьнежня 2024

33
Дзіця адводзяць ад месца ўдару расейскай авіяцыі па Кіеве, 20 сьнежня 2024

34
Уваход на станцыю мэтро «Лук'янаўская» ў Кіеве, пашкоджаны ў выніку расейскай атакі, 18 студзеня 2025

35
Узрывіна на месцы расейскай атакі каля станцыі мэтро «Лук’янаўская» ў Кіеве, 18 студзеня 2025

36
У Кіеве ўшаноўваюць герояў Нябеснай сотні, якія загінулі ў часе Рэвалюцыі годнасьці ў 2013–2014 гадах. Сярод іх былі і два беларусы — Міхась Жызьнеўскі (загінуў 22 студзеня 2014 году) і грамадзянін Украіны, этнічны беларус, колішні дэпутат парлямэнту Якаў Зайко (памёр 18 лютага 2014 году ад інфаркту, калі ўцякаў ад бэркутаўцаў на вуліцы Інстытуцкай у Кіеве).
Пратэсты 2013–2014 гадоў дапамаглі адхіліць ад улады прарасейскага прэзыдэнта Віктара Януковіча. Расея адказала анэксіяй Крымскага паўвострава Ўкраіны і распальваньнем беспарадкаў, якія прывялі да канфлікту ва ўсходнім рэгіёне Данбасу. У лютым 2022 году Расея пачала поўнамаштабнае ўварваньне ва Ўкраіну.
Пратэсты 2013–2014 гадоў дапамаглі адхіліць ад улады прарасейскага прэзыдэнта Віктара Януковіча. Расея адказала анэксіяй Крымскага паўвострава Ўкраіны і распальваньнем беспарадкаў, якія прывялі да канфлікту ва ўсходнім рэгіёне Данбасу. У лютым 2022 году Расея пачала поўнамаштабнае ўварваньне ва Ўкраіну.