Зьніжэньне актыўнасьці нелегалаў за гэты пэрыяд у гадавым вымярэньні зафіксаванае на ўсіх напрамках: на польскім — на 15,8%, латвійскім — на 81,5%, літоўскім — на 89,2%.
Да першай дэкады верасьня іх актыўнасць зьнізілася на польскім (-47,4%; 975) і літоўскім (-69,1%; 84) напрамках, але вырасла на латвійскім (+47,4%; 116).
Для параўнаньня: 1–10 жніўня краіны ЭЗ спынілі 743 спробы мігрантаў парушыць мяжу з боку Беларусі (Польшча — 583, Латвія — 152, Літва — 8), ліпеня — 707 (322, 370, 15), чэрвеня — 2.030 (1.882, 134, 14), траўня — 2.631 (2.517, 109, 5), красавіка — 2.788 (2.517, 247, 24), сакавіка — 738 (526, 210, 2), лютага — 54 (48, 0, 6), студзеня — 43 (38, 5, 0).
11 кастрычніка Дзяржаўная памежная ахова Латвіі прадухіліла 19 спробаў пранікненьня нелегалаў з беларускай тэрыторыі (суткамі раней — 8), Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы — 14 (4). Дакладныя зьвесткі па сытуацыі на польскай мяжы ў папярэдні дзень зьявяцца 13 кастрычніка.
Ад пачатку года краіны ЭЗ спынілі ня менш як 32.664 спробы парушэньня мяжы з боку Беларусі, у тым ліку Польшча — мінімум 27.375, Латвія — 4.626, Літва — 663.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краінаў ЭЗ цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх эўрапейскіх дзяржаў лічаць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.
Форум