Джо Байдэн заявіў, што ЗША дадуць Украіне крэдыт у памеры 20 мільярдаў даляраў, які будзе забясьпечаны за кошт адсоткаў, атрыманых ад замарожаных расейскіх актываў.
Аляксандар Лукашэнка 22 кастрычніка ў інтэрвію расейскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай пракамэнтаваў выбары ў ЗША і заявіў, што зьяўляецца «прыхільнікам кампаніі Трампа».
Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію журналісту ВВС Стывэну Розэнбэргу. У 2021 годзе Лукашэнка ўжо даваў яму інтэрвію.
Трэнэрку беларускіх фігурыстаў Тацяну Бяляеву не ўпусьцілі на тэрыторыю Расеі. Гэта адбылося ў маскоўскім аэрапорце Шарамецьева, куды каманда прыбыла зь Менску для перасадкі на рэйс у Магнітагорск, паведамляе выданьне «Спорт-экспрэс».
Палітоляг Анатоль Котаў, былы супрацоўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі, адказвае на пытаньне, куды і чаму сьпяшаецца Лукашэнка, ацэньвае ролю Расеі ў прызначаных на 26 студзеня прэзыдэнцкіх выбарах, а таксама разважае пра стратэгію дэмакратычных сілаў у гэтай кампаніі.
На саміце міжнароднай арганізацыі BRICS яе ўдзельнікі прынялі супольную Казанскую дэклярацыю.
Міністар абароны ЗША Лойд Остын патлумачыў, чаму Злучаныя Штаты не даюць Украіне дазвол на ўдары амэрыканскімі далёкасяжнымі ракетамі ўглыб тэрыторыі Расеі.
У Гомельскім абласным судзе абвясьцілі прысуд бацьку і сыну Сяргею і Паўлу Кабарчукам, абвінавачаным у падрыхтоўцы дывэрсіі на замову Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ).
Аляксандар Лукашэнка на палях саміту BRICS у Казані даў інтэрвію некалькім замежным журналістам.
Новыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі прызначылі на 26 студзеня 2025 году.
Тэлеграм-канал «Пул первого», зьвязаны з прэсавай службай Аляксандра Лукашэнкі, анансуючы ягоны працоўны візыт у Казань, назваў ягоную праграму «спрынтарскім забегам».
Жыхар Менскага раёну Андрэй Савіцкі апынуўся на лаве падсудных паводле абвінавачаньня па артыкуле 130-2 частка 1 Крымінальнага кодэксу — за «адмаўленьне генацыду беларускага народу».
Намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка пракамэнтаваў прызначэньне даты прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Насуперак многім меркаваньням, беларускія ўлады разглядаюць гэту кампанію як палітычную падзею, прычым галоўную ў пяцігадовым палітычным календары.
Аляксандар Дабравольскі пракамэнтаваў навіну аб прызначэньні выбараў прэзыдэнта Беларусі на 26 студзеня 2025 году.
Пра вызваленьне Тацяны напісаў у сетках Андрэй Дзьмітрыеў.
Анатоль Лябедзька пракамэнтаваў навіну аб прызначэньні выбараў прэзыдэнта Беларусі на 26 студзеня 2025 году.
Выбары прэзыдэнта Беларусі прызначылі на 26 студзеня 2025 году. Такое рашэньне ўхвалілі на пасяджэньні Палаты прадстаўнікоў 23 кастрычніка.
22 кастрычніка расейскі амбасадар Барыс Грызлоў паведаміў, што Расея і Беларусь рыхтуюцца да падпісаньня двухбаковай дамовы аб гарантыях бясьпекі і абноўленай канцэпцыі бясьпекі так званай саюзнай дзяржавы.
World Justice Project склаў новы сьпіс краінаў паводле вяршэнства закону ў іх.
Армія абароны Ізраіля пацьвердзіла гібель кіраўніка выканаўчай рады «Хэзбалы» Гашыма Сафі ад-Дына, які лічыўся пераемнікам забітага раней лідэра групоўкі Хасана Насралы.
22 кастрычніка Служба міграцыі і грамадзянства МУС Армэніі прыняла рашэньне аб наданьні статусу ўцекача беларусу Ўладзімеру Баландзіну.
У Казані «на палях» саміту BRICS 22 кастрычніка прайшла сустрэча прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Як зазначаецца, перамовы доўжыліся каля гадзіны з удзелам дэлегацыяў дзьвюх краінаў.
Амбасадар Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў у інтэрвію РИА «Новости» заявіў, што Крэмль дапаможа рэжыму Лукашэнкі ў выпадку «дэстабілізацыі сытуацыі», а таксама расказаў аб праекце дамовы пра гарантыі бясьпекі паміж Масквой і Менскам.
У ЗША, краінах Амэрыкі, Азіі, Эўропы і Аўстраліі, а таксама ў інтэрнэт-крамах 22 кастрычніка паступілі ў продаж пасьмяротныя мэмуары расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага — кніга «Патрыёт».
У дзень мінулай сустрэчы Нарэндры Модзі з Уладзімірам Пуціным Расея абстраляла дзіцячую лякарню ў Кіеве.
22 кастрычніка дэпутаты Эўрапарлямэнту ўхвалілі крэдытную дапамогу Ўкраіне на 2025 год у памеры 35 мільярдаў эўра, якія зьбіраюцца кампэнсаваць за кошт прыбытку ад замарожаных расейскіх актываў.
Віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў заявіў, што Беларусь «цалкам аднавіла фізычныя аб’ёмы паставак асноўных каньюнктурных тавараў».
BRICS — гэта нефармальнае аб’яданьне, клюб, пляцоўка для штогадовых сустрэч лідэраў краін-удзельніц, падчас якіх звычайна прымаюцца дэклярацыі агульнага зьместу.
Вядома, што тэлефон дырэктара школы недаступны, а мэсэнджары адключаныя.
Дывэрсія плянавалася ва Ўроцлаве. Польскія спэцслужбы мяркуюць, што гэта была толькі частка расейскага пляну.
Трэнінг у кіраваньні фармаваньнем тэрытарыяльных войскаў пройдзе 22–23 кастрычніка ў Менску, паінфармавала прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
Злучаныя Штаты пакуль ня могуць пацьвердзіць дакладнасьць паведамленьняў аб тым, што Паўночная Карэя адпраўляе войскі ў Расею для ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Ўкраіне.
Цяпер Беларусь і Расея стала абменьваюцца інфармацыяй аб «любых патэнцыйных пагрозах».
Трох мужчын вінавацяць у падрыхтоўцы тэрактаў на чыгунцы. Яшчэ трое, якіх сілавікі затрымлівалі ў гэтай справе, у суд ня трапілі.
Суд Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці прызнаў «экстрэмісцкай» групу ў Facebook «Дыяспара беларусаў сьвету».
Міністар абароны ЗША Лойд Остын абвясьціў сёньня аб перадачы Ўкраіне новых узбраеньняў на суму 400 мільёнаў даляраў. Гэтая заява была зробленая падчас візыту Остына ў Кіеў.
У Судане зьбіты грузавы самалёт Іл-76, у якім, мяркуючы па паведамленьнях мясцовых каналаў, знаходзіліся расейцы.
З пачатку году на мяжы з Беларусьсю раненьні атрымалі 63 польскія вайскоўцы, паведаміла сёньня Gazeta Wyborcza з спасылкай на намесьніка міністра нацыянальнай абароны Польшчы Паўла Бэйду.
Міністэрства замежных спраў Латвіі адказала на пытаньне «Белсата» адносна стаўленьня да звароту Літвы ў Міжнародны крымінальны суд (МКС) для расьсьледаваньня злачынстваў супраць чалавечнасьці, учыненых у Беларусі.
Паліцыя затрымала былога прэзыдэнта Альбаніі Іліра Мэту ў панядзелак па падазрэньні ў карупцыі. Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар экс-прэзыдэнта.
Цэнтральная выбарчая камісія Малдовы абнародавала канчатковыя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму аб эўраінтэграцыі краіны, якія адбыліся ўчора.
У Менску з падачы Грамадзкай рады па маральнасьці адмянілі спэктакль «Каханкі майго мужа», паведаміў сустаршыня рады, кіраўнік Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы мітрапаліт Веньямін на прэсавай канфэрэнцыі 21 кастрычніка.
Расейскія ўзброеныя сілы выйдуць з вайны ва Ўкраіне мацнейшымі, чым цяпер. Такую ацэнку даў галоўнакамандуючы аб’яднанымі ўзброенымі сіламі NATO ў Эўропе амэрыканскі генэрал Крыстафэр Кавалі ў інтэрвію нямецкаму часопісу Der Spiegel.
Прадстаўнік ЭЗ Пэтэр Стана адзначыў, што прэзыдэнцкія выбары і рэфэрэндум у Малдове прайшлі ва ўмовах «беспрэцэдэнтнага ўмяшаньня» з боку Расеі.
Як стала вядома праваабаронцам, у Магілёўскім абласным судзе 27 верасьня асудзілі Максіма Хвашчынскага паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), ч. 1, 2 арт. 361-1 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэксу.
Малдоўскі журналіст і палітычны аглядальнік Васіле Батнару аналізуе нечаканыя вынікі рэфэрэндуму і выбараў у Малдове, расказвае, як працуе машына подкупу выбарнікаў, і ацэньвае пэрспэктывы апазыцыйнага кандыдата.
49,4% жыхароў Польшчы падтрымлівае ўзмацненьне жорсткасьці міграцыйнай палітыкі, прапанаванае прэм’ер-міністрам Дональдам Тускам. Пра гэта сьведчаць вынікі сацыялягічнага дасьледаваньня, праведзенага агенцтвам SW Research для выданьня Rzeczpospolita.
У сталіцы Латвіі хочуць расьпілаваць на дзьве часткі помнік латвійскаму пісьменьніку Андрэю Упіту і ўсталяваць яго ў раздвоеным выглядзе ў новым месцы.
Загрузіць яшчэ