Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўразьвязе дамовіліся даць крэдыт Украіне на 35 млрд эўра


Сьцягі краін Эўразьвязу. Архіўнае фота
Сьцягі краін Эўразьвязу. Архіўнае фота

Амбасадары краін Эўразьвязу ўзгаднілі выдзяленьне крэдыту для Ўкраіны на суму ў 35 мільярдаў эўра, забясьпечанага за кошт прыбыткаў ад замарожаных актываў расейскага Цэнтрабанку.

Пра гэта паведаміў эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа Рыкард Юзьвяк.

«Фінансавая дапамога накіраваная на задавальненьне неадкладных фінансавых патрэб Украіны, якія вырасьлі праз узмацненьне агрэсіі Расеі ў адносінах да Ўкраіны», — гаворыцца ў паведамленьні Эўрапейскай рады.

Паводле Юзьвяка, па-ранейшаму ня вырашанае пытаньне аб падаўжэньні санкцый у адносінах да расейскіх актываў праз тое, што Вугоршчына выступае супраць.

Раней міністар фінансаў Вугоршчыны Міхай Варга заявіў, што Будапэшт не падтрымае зьмены ў санкцыях ЭЗ супраць замарожаных актываў Расеі, што дазволіла б выдзеліць Украіне крэдыт. Паводле яго, Будапэшт хоча пачакаць з гэтым рашэньнем да выбараў прэзыдэнта ЗША, якія адбудуцца 5 лістапада 2024 году.

Выдзяленне крэдыту Ўкраіне на суму ў 35 млрд эўра ў рамках абавязаньняў «Вялікай сямёркі» 20 верасьня 2024 году анансавала кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен. Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі на брыфінгу з фон дэр Ляен у Кіеве растлумачыў, што грошы плянуецца накіраваць на энэргетыку, бамбасховішчы і часткова на ўзбраеньне, а таксама на сродкі супрацьпаветранай абароны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG