Такім чынам ён павіншаваў 12 кастрычніка народ дзяржавы ў Паўднёва-Заходняй Эўропе зь Днём гішпанскай нацыі.
«У гэты сьвяточны дзень ад імя ўсіх беларусаў сардэчна зычу народу Гішпаніі адзінства, згоды і дабрабыту, запэўніваю ў нашых нязьменна дружалюбных стасунках і запрашаю ў Беларусь», — прыводзіць тэкст пасланьня прэс-служба віншавальніка.
Беларусь і Гішпанія, адзначыў Лукашэнка, неаднаразова былі «арэнамі барацьбы іншых дзяржаў, месцамі сутыкненьня цэнтраў сілы і нават цывілізацый», і кожны раз народам абедзьвюх краінаў «даводзілася цяжка і ўпарта змагацца за свабоду і незалежнасьць».
«У гэтых выпрабаваньнях і гішпанцы, і беларусы праявілі найлепшыя рысы, такія як нацыянальную годнасьць, патрыятызм, імкненьне да мірнага і стабільнага ладу жыцьця, трываласьць і мужнасьць у адстойваньні сваіх рэлігіі, культуры і традыцый», — дадаў ён.
- Гішпанія, як частка ЭЗ, не прызнае Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам Беларусі, адзначае інфармацыйнае агенцтва «Позірк». ЭЗ увёў у дачыненьні да прадстаўнікоў яго рэжыму санкцыі.
- У сваю чаргу ўрад Беларусі летась увесну зацьвердзіў пералік «замежных дзяржаў, што зьдзяйсьняюць недружалюбныя дзеяньні ў дачыненьні да беларускіх юрыдычных і (або) фізычных асобаў», у які ўваходзяць усе краіны ЭЗ.
- На сустрэчы з дэмакратычнай лідэркай Сьвятланай Ціханоўскай 5 кастрычніка 2023 году ў Гранадзе на палях саміту Эўрапейскай палітычнай супольнасьці прэм’ер-міністар Гішпаніі Пэдра Санчас заявіў, што сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі зразумелая гішпанцам, бо ў свой час яны самі прайшлі праз дыктатуру.
- У 1939–1975 гадах у Гішпаніі кіраваў палітычны рэжым Франсіска Франка. Шэрагам гісторыкаў і палітолягаў яго дыктатура разглядаецца як разнавіднасць таталітарызму і фашызму.
Форум