30 кастрычніка дыпляматы краінаў NATO, акрэдытаваныя ў Вугоршчыне, абмеркавалі абвешчаную ўрадам Віктара Орбана палітыку «эканамічнага нэўтралітэту».
Швайцарыя далучылася да санкцыяў ЭЗ супраць Беларусі, уведзеных у чэрвені 2024 году, і ўвяла новыя абмежаваньні на нацыянальным узроўні.
Міністарка ўнутраных спраў Нямеччыны Нэнсі Фэзэр прапанавала разьмясьціць на мяжы Польшчы зь Беларусьсю сілы агенцтва Эўразьвязу па ахове межаў Frontex.
30 кастрычніка Дзярждэпартамэнт, міністэрствы фінансаў і гандлю ЗША ўвялі санкцыі супраць больш як 400 чалавек і кампаній з 17 краінаў сьвету. Сярод кампаній — партнэры беларускіх падсанкцыйных прадпрыемстваў.
Іван Кубракоў перадаў запрашэнньне сэрбскаму міністру ўнутраных спраў наведаць Беларусь.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што інфармацыя пра запыт Кіева аб пастаўцы амэрыканскіх крылатых ракет «Тамагаўк», пра які напярэдадні са спасылкай на крыніцы паведаміла газэта The New York Times, была канфідэнцыйная ў рамках зносінаў паміж уладамі Ўкраіны і ЗША.
Зараз сэзон выбараў у краінах Усходняй Эўропы. Для Крамля, які трэці год буксуе ва Ўкраіне і адчайна мае патрэбу ў саюзьніках, стаўкі высокія як ніколі. Стратэгія ў Масквы нязьменная — умешваньне ў выбары.
Польскі амбудсмэн па правах чалавека зьвярнуўся да міністра юстыцыі Польшчы з просьбай вывучыць мэтазгоднасьць скасаваньня пагадненьня, якое дазваляе экстрадаваць беларусаў на радзіму.
У менскім клюбе «Рэактар» 3 лістапада меў адбыцца канцэрт з нагоды Дзядоў. 30 кастрычніка стала вядома, што канцэрт адмянілі.
У верасьні 2025 году Беларусь правядзе на сваёй тэрыторыі тры сумесныя вучэньні АДКБ: «Узаемадзеяньне-2025», «Пошук-2025», «Эшалён-2025».
У ЦВК сёньня падалі дакумэнты на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных групаў на прэзыдэнцкія выбары 2025 году два прэтэндэнты кіраўнікі Лібэральна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч і кіраўнік Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці Аляксандар Хіжняк.
Былога старшыню дэ-юрэ зьліквідаванай Беларускай партыі «Зялёныя» Дзьмітрыя Кучука, затрыманага 16 лютага каля расейскай амбасады, абвінавачваюць паводле двух крымінальных артыкулаў.
Фэрыда Мехралызадэ арыштавалі 1 чэрвеня. Першапачаткова яму інкрымінавалі артыкул 206.3.2 (групавая кантрабанда) Крымінальнага кодэксу Азэрбайджану. Пазней выставілі дадатковыя абвінавачаньні.
Чаму беларусы, якія ўсё сьвядомае жыцьцё карысталіся выключна расейскай мовай, апынуўшыся ў эміграцыі, цалкам перайшлі на беларускую? Даведаліся пра некалькі такіх гісторый.
Скандынаўская дзяржава пагадзілася прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты Рэспублікі Беларусь, якія многія зь беларусаў ня могуць абмяняць на радзіме празь небясьпеку палітычнага перасьледу там.
Польшча звяртаецца да розных каналаў, каб дабіцца вызваленьня Анджэя Пачобута і іншых прадстаўнікоў польскай меншасьці ў Беларусі, заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Радослаў Сікорскі.
Менш за тыдзень засталося да прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША.
31 кастрычніка — 1 лістапада ў Менску мае адбыцца другая міжнародная канфэрэнцыя ў эўразійскай бясьпецы. Паведамляецца, што ў яе працы возьме ўдзел міністар замежных справаў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта. На такім жа ўзроўні будуць удзельнічаць кіраўнікі МЗС Расеі і Сырыі.
Саламэ Зурабішвілі і апазыцыя заявілі, што каля 300 тысяч галасоў былі сфальсыфікаваныя на карысьць кіроўнай партыі.
На інтэрнэт-старонцы мясцовай раённай газэты «Астравецкая праўда» паведамленьня з адпаведным папярэджаньнем аб абмежаваньнях для мясцовых жыхароў няма.
У Брусэлі зноў заявілі аб падтрымцы сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі і адзначылі адсутнасьць станоўчых зрухаў у выбарчым працэсе.
Прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі заклікала краіны Захаду аказаць сур’ёзны ціск на кіроўную партыю «Грузінская мара» для перагляду вынікаў парлямэнцкіх выбараў.
Святлана Ціханоўская сустрэлася прэм’ер-міністрамі Нарвэгіі, Фінляндыі, Швэцыі, Ісьляндыі, Даніі і Фарэрскіх астравоў, якія ўваходзяць у Паўночную Раду, а таксама з прэзыдэнткай Ісьляндыі.
Вярхоўная Рада Ўкраіны падоўжыла дзеяньне ў краіне ваеннага становішча і ўсеагульнай мабілізацыі яшчэ на 90 дзён — да 7 лютага 2025 году.
Рашэньне Лукашэнкі балятавацца на новы тэрмін прагучала рутынна. Не было нейкай адмысловай прэзэнтацыі з тлумачэньнем гэтага кроку. Можна меркаваць, так адбылося таму, што непазьбежна давялося б адказваць на пытаньне: чаму Лукашэнка памяняў сваю ранейшую пазыцыю?
За тры дні да заканчэньня кастрычнік стаў рэкордным у 2024 годзе месяцам па колькасьці нелегалаў, якія спрабавалі трапіць у Літву зь беларускай тэрыторыі, піша агенцтва «Позірк».
Пра сувязь «Ночы расстраляных паэтаў» зь цяперашнім днём у праграме «ПіК Свабоды» расказвае гісторык Цімафей Акудовіч.
Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Беларусі працягнулі міжведамасную дамову, паводле якой школьнікі і навучэнцы змогуць бясплатна наведваць музэі ў апошнюю сераду кожнага месяца.
Газэта The New York Times са спасылкай на неназванага прадстаўніка адміністрацыі ЗША сьцьвярджае, што ў адным з сакрэтных пунктаў пляну перамогі, які прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прадставіў лідэрам краін Захаду, значылася просьба разьмясьціць ва Ўкраіне крылатыя ракеты Tomahawk.
Выбары ў Беларусі пры Аляксандру Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Лідэры дзьвюх краін абмеркавалі разьвіцьцё кантактаў на фоне паведамленьняў аб адпраўцы паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у Расею.
Наім Касэм абвешчаны новым лідэрам радыкальнай шыіцкай групоўкі «Хэзбала», якая базуецца ў Лібане.
Беларусы, якія жывуць у Грузіі, расказалі Свабодзе, як успрынялі вынікі выбараў у парлямэнт і як гэта паўплывае на іхнае далейшае жыцьцё.
У межах кампаніі беларусаў замежжа заклікаюць ладзіць розныя акцыі ў падтрымку зьняволеных беларускіх грамадзкіх лідэраў і актывістаў, якія, на іх думку, годныя стаць кандыдатамі на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.
31 кастрычніка ў Менску адкрыецца міжнародная канфэрэнцыя ў эўразійскай бясьпецы, на якую ўлады Беларусі запрасілі каля 600 удзельнікаў.
Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан, віншуючы ўлады Грузіі зь перамогай, нагадаў аб Украіне.
Данія выдаткуе ў 2024 годзе 5 мільёнаў дацкіх кронаў (каля 700 тысяч эўра) для «Міжнароднага гуманітарнага фонду для ахвяр рэпрэсіяў у Беларусі». Пра гэта стала вядома падчас візыту Сьвятланы Ціханоўскай у Ісьляндыю.
Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў 29 кастрычніка паведаміў пра «бесьпілётны напад з паветра» па будынку на тэрыторыі ўнівэрсытэту спэцназу імя Ўладзіміра Пуціна ў горадзе Гудэрмес.
Усе самалёты ляцелі з адключанымі транспондэрамі.
Сэнатар Бэнджамэн Кардын унёс у Сэнат ЗША законапраект, які прадугледжвае меры падтрымкі для грамадзян Беларусі і Расеі, вымушаных пакінуць свае краіны з прычыны палітычных рэпрэсіяў.
Ізраільскі парлямэнт ухваліў два законы, якія забараняюць дзейнасьць Блізкаўсходняга агенцтва ААН для дапамогі палестынскім уцекачам у Ізраілі і на падкантрольных яму тэрыторыях
Вынесены прысуд ужо 12-й групе людзей, якіх судзілі паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу за акцыю пратэсту 10 жніўня 2020 году ў Берасьці.
27 кастрычніка прайшоў другі тур выбараў у Сейм Літвы, якім завяршылася выбарчая кампанія. Вынікі парлямэнцкіх выбараў на просьбу Свабоды пракамэнтаваў Вітаўтас Брувярыс, галоўны рэдактар літоўскага агенцтва навінаў ELTA.
Польшча мае намер дамагацца ўвядзеньня Эўразьвязам 30-працэнтных мытаў на імпарт угнаеньняў зь Беларусі і Расеі.
Суд Мядзельскага раёну прызнаў экстрэмісцкай старонку ў сацыяльнай сетцы Х (былым Твітэры), якая належыць францускаму дэпутату Фрэдэрыку Пэці. У парлямэнце Францыі Пэці ўзначальвае групу падтрымкі дэмакратычнай Беларусі.
28 кастрычніка ў цэнтры Тбілісі праходзіць акцыя пратэсту супраць вынікаў парлямэнцкіх выбараў, паводле якіх кіроўная прарасейская партыя «Грузінская мара» застаецца ва ўладзе і зможа сфармаваць урад у чацьвёрты раз.
У Афганістане Міністэрства заахвочваньня цноты і прадухіленьня распусты забараніла жанчынам чытаць услых Каран і маліцца ў прысутнасьці іншых жанчын.
Акруговы суд Хэльсынкі наклаў арышт на актывы Расеі ў Фінляндыі паводле пазову «Нафтагазу Ўкраіны», паведамляецца на сайце кампаніі.
Камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі Андрэй Лук’яновіч расказаў, якія супольныя з Расеяй вучэньні правядуць у наступным годзе.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Загрузіць яшчэ