Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Дзьмітрыеў заклікаў ЭЗ вярнуць амбасадараў у Менск


Андрэй Дзьмітрыеў
Андрэй Дзьмітрыеў

Артыкул Дзьмітрыева «Чаго хочуць беларусы ў Беларусі» апублікаваны ў онлайн-часопісе «IPG — Міжнародная палітыка і грамадзтва», які выдаецца нямецкім Фондам Эбэрта.

Палітык адзначае адзначае важнасьць таго, каб Эўропа бачыла Беларусь «як незалежную дзяржаву» і «глядзела не назад, а наперад, грунтуючыся на сваіх каштоўнасьцях і мэтах».

На думку Дзьмітрыева, «беларусы ўжо прайшлі сваю рэвалюцыю ў 2020 годзе».

Ён мяркуе, што «беларусы хочуць мірных пераменаў, якія дазволяць вызваліць палітвязьняў і стварыць умовы для дыялёгу паміж грамадзтвам і ўладай, а таксама спыненьня ізаляцыі краіны».

Дзьмітрыў лічыць, што «для большасьці ў краіне крайне зьняважлівы погляд на Беларусь як „сатэліта“ Расіі і тым больш акупаваную тэрыторыю». Ён заклікае да канкрэтных крокаў, якія б вялі да вызваленьня палітвязьняў, спыненьня рэпрэсій і стварэньня ўмоваў для палітычнай размарозкі.

Адным з такіх крокаў ён бачыць вяртаньне заходніх дыпляматычных місіяў у Менск. «Гэта тычыцца не прызнаньня Лукашэнкі, а прызнаньня права беларусаў на сваю дзяржаву і таго, што беларусы — гэта частка эўрапейскай прасторы», — адзначае Дзьмітрыеў.

Ён зьвяртае ўвагу на нэгатыўны ўплыў санкцыяў. На яго думку, яны падштурхоўваюць Беларусь да арыентацыі на Ўсход і аслабляюць сувязі з Эўропай.

  • Андрэй Дзьмітрыеў — былы чалец Аб’яднанай грамадзянскай партыі, былы лідэр руху «Гавары праўду», кіраўнік выбарчых штабоў кандыдатаў у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева (2010) і Тацяны Караткевіч (2015). У 2020 годзе быў кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі.
  • Дзьмітрыева затрымалі ў студзені 2023 году і праз тры месяцы асудзілі на 1,5 года зьняволеньня паводле 1-й часткі 342 артыкулу Крымінальнага кодэксу («актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»). Сваёй віны Дзьмітрыеў не прызнаў. Беларускія праваабаронцы прызналі яго палітычным зьняволеным. У красавіку сёлета палітык выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін пакараньня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG