Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Маскве арыштаваў беларуса, які ўдарыў па сьцяне Крамля малатком. Гэта былы палітвязень


Былы палітвязень Аляксандар Фралоў.
Былы палітвязень Аляксандар Фралоў.

Цьвярскі раённы суд Масквы арыштаваў на 15 сутак ураджэнца Беларусі Аляксандра Фралова, які абліў фарбай і пашкодзіў фасад будынка Дзяржаўнага гістарычнага музэю ў Крамлі.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба маскоўскіх судоў агульнай юрысдыкцыі.

Фралова прызналі вінаватым у адміністрацыйным правапарушэньні па артыкуле аб непадпарадкаваньні законнаму распараджэньню ці патрабаваньню супрацоўніка паліцыі (ч. 1 арт. 19.3 КаАП РФ). На судовым пасяджэньні ён растлумачыў, што разьбіў сьцяну Крамля малатком «з прычыны асабістай непрыязнасьці да супрацоўнікаў Фэдэральнай службы аховы Расеі».

Тэлеграм-канал Baza піша, што раней Фралоў ужо адбываў пакараньне за аналягічнае парушэньне. У сярэдзіне верасьня ён пакінуў на сьцяне адной зь вежаў Крамля надпіс з абвінавачаньнем супрацоўнікаў спэцслужбаў у згвалтаваньні дзяўчынкі — за гэта яму прызначылі 10 сутак адміністрацыйнага арышту па тым жа артыкуле.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», у студзені 2022 году суд Жлобінскага раёну асудзіў Аляксандра Фралова да паўтара года «хіміі» па артыкуле аб грубым парушэньні парадку (арт. 342 КК). Паводле гэтага артыкулу звычайна судзяць удзельнікам пратэстаў. У лістападзе 2023 году ён выйшаў на свабоду.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG