Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выданьне Most, чый TikTok двойчы прызналі экстрэмісцкім, падало скаргу ў Мінінфарм за «нямэтавае расходаваньне грошай»


Ілюстрацыйнае фота. Беларускі суд
Ілюстрацыйнае фота. Беларускі суд

Выданьне Most падало скаргу ў Міністэрства інфармацыі Беларусі аб «немэтазгодным выкарыстаньні» сродкаў судом Крупскага раёну, які ўжо другі раз прызнаў TikTok мэдыя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

«Каманда MOST лічыць, што двойчы прызнаньне акаўнту ў TikTok „экстрэмісцкай прадукцыяй“ зьяўляецца пацьвярджэньнем немэтазгоднага выдаткоўваньня дзяржаўных сродкаў: для гэтага правялі два судовыя пасяджэньні ў двух судах розных беларускіх рэгіёнаў», — патлумачылі ў выданьні прычыну скаргі.

23 студзеня 2023 году суд Ленінскага раёну Горадні ўключыў сацсеткі выданьня, у тым ліку TikTok, у «Сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». У гэты ж сьпіс па рашэньні суда Крупскага раёну ад 17 красавіка зноў уключылі TikTok выданьня.

Як адзначае БАЖ, з падачы пракуратуры ўжо двойчы залічылі да «экстрэмісцкіх» і інтэрнэт-сайт выданьня «Ex-press.by»: спачатку у кастрычніку 2021-га, а потым у лютым 2023 году. 12 красавіка суд Барысаўскага раёна прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» старонку выданьня ў сацсетцы «Одноклассники» пад назвай «Добро пожаловать в реальность!».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG