У другім чытаньні Палата прадстаўнікоў прыняла закон пра абмежаваньне права выезду за мяжу, ён уводзіць працэдуру ўзгадненьня на выезд для кіраўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый.
Дазвол павінны атрымліваць і работнікі, што забесьпечваюць дзейнасьць і тэхнічнае абслугоўваньне дзяржаўных органаў, якім дадзены допуск да дзяржаўных сакрэтаў.
Узгадняць свой ад’езд за мяжу павінны і супрацоўнікі сілавых структур, пра гэта было вядома яшчэ на стадыі падрыхтоўкі законапраекту.
Законапраект таксама вызначае часовае абмежаваньне на выезд з Рэспублікі Беларусь асоб, у адносінах да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс.