Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне пачалі падрыхтоўку да будаўніцтва яшчэ 2 памежных застаў на мяжы з Украінай


Ілюстрацыйнае фота. Участак украінска-беларускай мяжы
Ілюстрацыйнае фота. Участак украінска-беларускай мяжы

У Гомельскай вобласьці плянуюць пабудаваць дзьве памежныя заставы, заўважыла рэгіянальнае выданьне «Флагшток».

Адпаведныя тэндэры на выбар арганізацыі, якая надае паслугі па маніторынгу коштаў і тарыфаў пры будаўніцтве аб’екта зьявіліся на сайце дзяржаўных закупак.

У адпаведнасьці з апублікаванай дакумэнтацыяй, новыя комплексы памежных застаў павінны зьявіцца ў Нароўлі і пасёлку Баравое Лельчыцкага раёну. Іх будаўніцтва плянуюць завяршыць у лютым і красавіку 2024 году.

Памежная застава — асноўнае падразьдзяленьне па памежных войскаў, якое ўваходзіць у склад памежнага атрада або камэндатуры, якое выконвае задачы па непасрэднай і бесьперапыннай ахове пэўнага ўчастка дзяржаўнай мяжы.

  • У 2022 годзе ў Беларусі ўздоўж украінскай мяжы былі ўзмоцненыя або ўладкаваныя новыя мабільныя заставы, у Новай Гуце пачалося ўзьвядзеньне буйной памежнай заставы коштам больш за 23,7 млн рублёў.
  • У кастрычніку 2022 году КДБ і Мінабароны Беларусі заяўлялі, што ў лістападзе чакаецца атака на Беларусь з Украіны. Нібыта «незаконныя ўзброеныя фармаваньні», у тым ліку Полк Каліноўскага, змогуць зайсьці на тэрыторыю Беларусі прыкладна ў маларыцкім кірунку «для дэстабілізацыі сытуацыі ў краіне».
  • 12 сакавіка беларускія памежнікі з заставы «Глушкавічы» у Лельчыцкім раёне заявілі пра рост колькасьці «правакацый» з боку ўкраінскіх калег. Агулам беларускія памежнікі рэгулярна скардзяцца на «правакацыі» з боку Украіны: правакацыйныя білборды на мяжы, вывешваньне бел-чырвона-белага сьцягу, «пудзіла Валеру», крыкі «Я зараз гранату кіну», мінаваньне мяжы і інш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG