Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ByPol: афіцыйныя зьвесткі наконт краіны нараджэньня камандуючага вайсковай авіяцыяй — падман


Андрэй Лук'яновіч 
Андрэй Лук'яновіч 

Ініцыятыва былых сілавікоў ByPol апублікавала расьсьледаваньне пра камандаваньне вайсковай авіяцыяй Беларусі.

Сярод іншага, там сьцьвярджаецца, што камандуючы войскамі супрацьпаветранай абароны і Вайскова-паветранымі сіламі Андрэй Лук'яновіч атрымаў беларускае грамадзянства ў паскоранай працэдуры і дзякуючы непраўдзівым зьвесткам.

Лук’яновіч дзевяць гадоў — з 2012 да 2021 году — камандаваў 50-й зьмяшанай авіябазай у Мачулішчах, дзе сёлета быў пашкоджаны расейскі вайсковы самалёт. 13 сьнежня 2022 году Лукашэнка прызначыў яго на цяперашнія пасады.

ByPol паведамляе, што Лук’яновіч атрымаў беларускае грамадзянства ў паскоранай працэдуры, калі яму было 30 гадоў.

Аб’яднаньне былых сілавікоў сьцьвярджае, што апублікаваныя ў афіцыйных мэдыях зьвесткі пра нараджэньне Лук’яновіча ў Смаргоні непраўдзівыя. У сваім роліку яны паказалі дакумэнт з КДБ, у якім пазначана, што Лукʼяновіч нарадзіўся 29 верасьня 1970 году ў Казахстане.

Да атрыманьня беларускага грамадзянства Лук’яновіч шэсьць гадоў служыў у расейскім войску. У Расеі ён скончыў Балашоўскую вышэйшую вайсковую авіяцыйную вучэльню.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG