Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскага юрыста, якога падазраюць у шпіянажы на карысьць КДБ, пакінулі пад арыштам, і вось чаму


Судзейскі малаток, ілюстрацыйнае фота
Судзейскі малаток, ілюстрацыйнае фота

У Літве раённы суд Вільні працягнуў яшчэ на тры месяцы арышт падазраванага ў шпіянажы на карысьць спэцслужбаў Беларусі Мантаса Данелюса.

Паводле ранейшага рашэньня суду Данелюс быў арыштаваны да 5 красавіка.

«Суд працягнуў тэрмін утрыманьня пад вартай. Я не магу апублікаваць новыя дадзеныя, але ўзьніклі новыя абставіны, якія сьведчаць аб тым, што, знаходзячыся на волі, ён можа аказаць уплыў на ўдзельнікаў працэсу», — заявіў BNS Гедрус Тарасевічус — пракурор Віленскай акруговай пракуратуры, які курыруе расьсьледаваньне.

Паводле яго, суд ацаніў гэтыя акалічнасьці і вырашыў, што ёсьць падставы для арышту.

На пачатку лютага з Мантаса Данелюса зьнялі чатырохмесячны арышт і выпусьцілі пад узмоцнены нагляд, аднак потым зноў узялі пад варту, бо, на думку пракурора, падазраваны парушыў умовы меры стрыманьня.

  • Мантаса Данелюса падазраюць па тым артыкуле Крымінальнага кодэксу, што прадугледжвае адказнасьць асоб, «якія, выконваючы заданьне іншай дзяржавы або яе арганізацыі, выкралі, купілі ці іншым чынам сабралі або перадалі зьвесткі, якія складаюць дзяржаўную таямніцу Літоўскай Рэспублікі ці іншыя зьвесткі, якія ўяўляюць цікавасьць для выведкі замежнай дзяржавы». Гэта караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад шасьці да 15 гадоў.
  • Праваахоўныя органы падазраюць, што Мантас Данелюс укараніўся ў беларускія арганізацыі ў Літве і перадаваў інфармацыю пра іх беларускім спэцслужбам, у прыватнасьці КДБ.
  • Прадстаўнікі дзейных беларускіх арганізацый у Літве паінфармавалі літоўскія праваахоўныя органы аб падазронай дзейнасьці Мантаса Данелюса.
  • Дасудовае сьледзтва працягваецца, пракуратура яго не камэнтуе. Данелюс віну не прызнае, кажа, што зь беларускімі арганізацыямі меў зносіны зь іх ініцыятывы.
  • Грамадзяніна Літвы падазраюць ня толькі ў зборы і магчымай перадачы інфармацыі пра беларускія апазыцыйныя арганізацыі, якія дзейнічаюць у Літве, але і пра полк Каліноўскага ва Ўкраіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG