Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы расказалі, як 20-гадовай затрыманай з Круглага адмовілі ў мэдычнай дапамозе за кратамі


Краты. Каляж
Краты. Каляж

20-гадовай Аліне Горавай, якую 27 сакавіка затрымалі пасьля ператрусаў у Круглым Магілёўскай вобласьці, стала кепска ў яшчэ РАУС.

Як паведамімў Праваабарончы цэнтар Вясна, да затрыманай у Круглым Аліне Горавай увечары 30 сакавіка выклікалі хуткую дапамогу. На той момант яна яшчэ знаходзілася ў Круглянскім РАУС і чакала адпраўкі ў магілёўскае СІЗА.

Паводле праваабаронцаў, у дзяўчыны абвастрыліся хранічныя захворваньні. Сілавікі не далі яе шпіталізаваць, патлумачыўшы гэта тым, што ў СІЗА, куды яна павінна была пасьля накіравацца, ёсьць дзённы стацыянар.

20-гадовая Аліна Горава, якую затрымалі 27 сакавіка ў Круглым
20-гадовая Аліна Горава, якую затрымалі 27 сакавіка ў Круглым

У сакавіку сілавікі правялі ператрусы і затрыманьні ў Круглым Магілёўскай вобласьці. Распачалі крымінальную справу па артыкуле 342 КК аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Быў арыштаваны адзін з самых пасьпяховых мясцовых прадпрымальнікаў Аляксандр Калін. У межах гэтай крымінальнай справы пасьля ператрусаў ўзялі пад варту на 72 гадзіны жыхароў Круглага Аліну Гораву, Улада Лагуценку і былога галоўны доктара санстанцыі Аляксея Цыганова. Дачку і сына Аляксандра Каліна адпраўлялі на «суткі» ў ІЧУ, а 29 сакавіка ператрусы прайшлі ў ягонага бацькі і жонкі.

Аліна Горава родам з горада Круглае Магілёўскай вобласці. З 2018 года дзяўчына вучылася ў Барысаўскім дзяржаўным політэхнічным каледжы на спэцыяльнасці «геалёгія».

27 сакавіка яна атрымала дыплём каледжа, але на сьвята не засталася і вымушаная была паехаць дадому: да бацькоў прыйшлі і паведамілі, што на вечар гэтага дня Аліну выклікаюць у Круглянскі РАУС. Па легендзе сьледчага — толькі як сьведку ў справе ўдзелу ў пратэстах нейкага прадпрымальніка.

Дзяўчыну затрымалі па прыезьдзе ў Круглае проста на аўтобусным прыпынку. Аліне абвясьцілі, што яна затрыманая ў крымінальнай справе за ўдзел у маршах, імаверна, паводле артыкулу 342. Неўзабаве ў яе адбыўся ператрус і допыт.

Яе расказваюць праваабаронцы, у ІЧУ Круглянскага РАУС было вельмі холадна. Дзяўчыне ня выдалі матраца, ёй давялося спаць на голых дошках, забаранілі накрывацца нават уласнымі рэчамі.

Праз тры дні Аліне стала дрэнна. У Аліны паднялася тэмпэратура, а таксама абвастрылася хранічнае захворваньне нырак і жаночых органаў. Ёй выклікалі «хуткую» (аб прыезьдзе «хуткай» у Круглянскі РАУС раней паведамлялі магілёўскія праваабаронцы), але забаранілі шпіталізацыю: сілавікі матывавалі гэта тым, што ў турме № 4 у Магілёве, куды яе мусяць перавесьці, ёсьць лякарня.

Але, наколькі вядома, пасьля этапу нічога не зьмянілася. Турэмны лекар у Магілёўскім СІЗА, па словах праваабаронцаў, не прапісаў дзяўчыне антыбіётыкаў, нягледзячы на дрэнныя аналізы.

На дзясятыя суткі стан яе пагоршаў, болі ўзмацніліся, запаленьне прагрэсавала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG