Пра гэта паведаміў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня («НАУ»), намесьнік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка.
Ён расказаў, што 24 сакавіка даў паказаньні ў пракуратуры Польшчы «па злачынствах, учыненых Лукашэнкам і ягонымі памагатымі супраць міру і міжнароднай бясьпекі».
Ён сказаў, што толькі па фактах катаваньняў і гвалту ў дачыненьні да беларусаў, а таксама грамадзянаў Польшчы на тэрыторыі Беларусі ў межах унівэрсальнай юрысдыкцыі ў Польшчы вядзецца больш за 10 крымінальных справаў.
«Абвінавачаньні павінны быць па выніках расьсьледаваньня выстаўленыя ня толькі выканаўцам злачынстваў, а і самому арганізатару — Лукашэнку», — падкрэсьліў Латушка.
Паводле яго, усе гэтыя справы знаходзяцца на стадыі, калі пацярпелыя і сьведкі даюць паказаньні.
Латушка выказаў упэўненасьць, што гэтыя крымінальныя справы дойдуць да суду, а падчас сьледзтва будуць атрыманыя ўсе прававыя падставы для «выдачы пастановы і абвяшчэньня ў вышук Лукашэнкі».
Кіраўнік «НАУ» адзначыў, што ў Польшчы такія справы не вядуцца завочна і што «датычныя да злачынстваў асобы будуць рана ці позна затрыманыя ў трэціх краінах і дастаўленыя ў суд у Польшчу».
- Паводле Латушкі, крымінальныя справы ў рамках унівэрсальнай юрысдыкцыі за злачынствы супраць чалавечнасьці ў Беларусі ўжо распачатыя ў Польшчы, Літве, Нямеччыне і Чэхіі.
- «НАУ» ў партнэрстве з польскімі і літоўскімі адвакатамі дамагаецца, каб справу аб злачынствах высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў вёў пракурор Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе, а сьледчыя дзеяньні, якія цяпер вядуцца ў асноўным у Літве і Польшчы, былі абʼяднаныя ў адно міжнароднае расьсьледаваньне.