Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства абароны Беларусі паказала, як беларускія вайскоўцы ахоўваюць мяжу з Украінай. ФОТА


Ля мяжы з Украінай у Гомельскім раёне, дзе беларускія вайскоўцы ўзмацнілі памежную ахову. 11 красавіка 2023
Ля мяжы з Украінай у Гомельскім раёне, дзе беларускія вайскоўцы ўзмацнілі памежную ахову. 11 красавіка 2023

У беларускіх вайскоўцаў на адной руцэ і адной назе — чырвоныя павязкі.

Міністэрства абароны Беларусі прывезьла журналістаў у Гомельскі раён, каб паказаць, як беларускія вайскоўцы ўзмоцнена ахоўваюць дзяржаўную мяжу з Украінай.

Фатаздымкі распаўсюдзілі ў тэлеграм-канале Міністэрства абароны Беларусі. На іх — журналісты, тэлеапэратары і фотакарэспандэнты, якія працуюць на дзяржаўныя беларускія і расейскія сродкі масавай інфармацыі.

Журналісты працуюць у Гомельскім раёне, дзе беларускія вайскоўцы ўзмоцнена ахоўваюць дзяржаўную мяжу з Украінай, 11 красавіка 2023
Журналісты працуюць у Гомельскім раёне, дзе беларускія вайскоўцы ўзмоцнена ахоўваюць дзяржаўную мяжу з Украінай, 11 красавіка 2023

У беларускіх вайскоўцаў на адной руцэ і адной назе — чырвоныя павязкі.

У сярэдзіне сакавіка ўкраінская выведка заявіла аб падрыхтоўцы імавернай правакацыі на мяжы Беларусі і Ўкраіны. У Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны паведамлялі, што гэтую правакацыю ўчыняць у прысутнасьці расейскіх журналістаў, у тым ліку найбольш вядомага ў Расеі прапагандыста Ўладзіміра Салаўёва.

29 сакавіка Служба бясьпекі Ўкраіны апублікавала запіс тэлефоннай размовы, у якой нібыта расейскія вайскоўцы абмяркоўваюць правакацыю на мяжы Ўкраіны зь Беларусьсю.

У лютым экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) заяўлялі, што ў Крамлі ствараюць умовы, каб імітаваць фальшывае ўварваньне ўкраінскай арміі ў Беларусь і такім чынам уцягнуць Аляксандра Лукашэнку ў вайну з Украінай.

8 красавіка стала вядома, што ў Гомельскай вобласьці на мяжы з Украінай плянуюць пабудаваць яшчэ дзьве памежныя заставы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG