18 верасьня быў апошні дзень народнага разьвітаньня з каралевай Вялікабрытаніі Лізаветай II. Труна зь яе целам цяпер знаходзіцца ў Вэстмінстэрскім палацы, куды стаіць вялізная чарга. Каб зайсьці ўнутр, людзі чакаюць па 13-13,5 гадзін. Уваход будзе адкрыты да 6.30 панядзелка.
Напярэдадні Аляксандар Лукашэнка, выступаючы са зваротам да беларусаў у Дзень народнага адзінства, заявіў, што ЗША штурхаюць Эўропу да ваеннага супрацьстаяньня з Расеяй ва Ўкраін
Вугоршчына ў нядзелю паабяцала выканаць усе свае абавязацельствы перад Эўрапейскай камісіяй, каб разблякаваць фінансаваньне ЭЗ пасьля таго, як Эўракамісія прапанавала прыпыніць выдзяленьне каля 7,5 мільярдаў эўра Будапэшту праз праблемы з вяршэнствам закону.
У мітынгу за выхад краіны з АДКБ узялі ўдзел некалькі соцень чалавек. Раней Ерэван прасіў вайсковую дапамогу ў АДКБ для «абароны сувэрэнітэту». Аднак у АДКБ просьбу ня выканалі.
У Таджыкістане, які ў Бішкеку вінавацяць у агрэсіі, лічбы сваіх стратаў не называюць.
Сьпікер Палаты прадстаўнікоў ЗША ўшанавала памяць армянскіх ахвяр масавых забойстваў у Асманскай імпэрыі падчас свайго візыту, які меў на мэце выказаць падтрымку Армэніі на фоне новых баёў з суседнім Азэрбайджанам.
З анкалёгіяй, хворым сэрцам, бранхіяльнай астмай, эпілепсіяй — расказваем, зь якімі сур’ёзнымі дыягназамі ў Беларусі сядзяць палітвязьні.
Сьпікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Нэнсі Пэлосі прыбыла ў Ерэван. Пра гэта паведамілі выданьні News.am і Armenpress.
Міністэрства юстыцыі Расеі ўнесла артыста, шоўмэна і коміка Максіма Галкіна ў сьпіс фізычных асоб, якія выконваюць функцыю так званых «замежных агентаў».
Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў падпісаў 17 верасьня зьмены ў канстытуцыю. Днём раней папраўкі ўхваліў парлямэнт краіны.
Міністэрства адукацыі Літвы заявіла, што перагледзіць усе падручнікі на расейскай мове, прызначаныя для літоўскіх школ.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у інтэрвію праграме «60 хвілін» на тэлеканале CBS пракамэнтаваў магчымасьць прымяненьня расейскімі ўладамі зброі масавага паражэньня ў сувязі з вайной ва Ўкраіне.
Прэсавы сакратар Эўразьвязу ў зьнешнепалітычных пытаньнях Пэтэр Стана ў інтэрвію Deutsche Welle пракамэнтаваў магчымую амністыю ў Беларусі, імавернасьць адмены санкцый і тое, ці ёсьць шанцы на дыялёг Беларусі з Эўразьвязам.
Беларусь, Куба, Нікарагуа, Расея, Паўночная Карэя, Сырыя і Эрытрэя прагаласавалі супраць рашэньня Арганізацыі Аб'яднаных Нацый аб наданьні выключнага права выступу па відэасувязі на Тыдні высокага ўзроўню прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму, паведамляе BPN.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская ў Нью-Ёрку з 18 па 22 верасьня возьме ўдзел у мерапрыемствах з нагоды 77-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН. Мы папрасілі Ціханоўcкую адказаць на некалькі пытаньняў напярэдадні падзеі.
У Баткенскай вобласьці Кіргізстану ў сувязі з узброенымі сутыкненьнямі ў раёнах, якія мяжуюць з Таджыкістанам, уведзены рэжым надзвычайнай сытуацыі, паведаміла МНС Кіргізстану. У міністэрстве ўказалі на неабходнасьць работ па эвакуацыі часткі насельніцтва.
Крамы H&M у Беларусі закрыліся ў пачатку сакавіка. Спачатку кампанія хацела адкрыць іх у жніўні, але гэтага не адбылося.
У санкцыйным сьпісе апынуліся чатыры кампаніі, долі ў якіх належаць юрыдычным і фізычным асобам з Кіпру, Латвіі і Польшчы.
Па стане на 17 верасьня беларускія праваабаронцы афіцыйна прызналі палітычнымі зьняволенымі 1335 чалавек. Фактычна колькасьць зьняволеных па палітычных матывах можа быць большая, адзначаюць праваабарончыя ініцыятывы.
Міністарка ўнутраных спраў Нямеччыны Нэнсі Фэзэр, якая ў прыватнасьці адказвае і за пытаньні, зьвязаныя са спортам, заклікала адхіліць зборную Беларусі ад удзелу ў адборачным турніры да чэмпіянату Эўропы ў футболе — 2024 у краіне.
Сталінскі «вызваленчы паход» 1939 году — гэта той ідэальны сцэнар амаль бяскроўнай анэксіі чужых тэрыторыяў, які Пуцін пры саўдзеле і спрыяньні Лукашэнкі плянаваў ажыцьцявіць у лютым 2022-га. Разьлік быў на тое, што гісторыя паўторыцца. Не паўтарылася...
Адміністрацыя прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага адрэагавала на апошнюю заяву прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна аб спыненьні вайны.
Саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ўхваліў уступленьне ў яе Беларусі. Калі практычна Беларусь можа стаць чальцом ШАС? Якая карысьць для Беларусі ад сяброўства ў гэтай арганізацыі? Ці ўзмоцніць сяброўства Беларусі ў ШАС яе залежнасьць ад Расеі?
У Вялікай Брытаніі на фоне пахаваньня Лізаветы II праходзяць выступленьні апанэнтаў манархіі. Некалькі пратэстоўцаў пад лёзунгам Not My King («Ня мой кароль») былі затрыманыя паліцыяй у Лёндане і Эдынбургу. Яны патрабуюць скасаваць інстытут манархіі і абвясьціць Вялікую Брытанію рэспублікай.
17 верасьня ў Беларусі ўжо другі раз адзначаецца Дзень народнага адзінства. Лукашэнка прыдумаў гэтае сьвята пасьля пратэстаў у 2020 годзе на хвалі антыпольскай гістэрыі.
Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бясьпецы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Сахашчык расказаў у інтэрвію Свабодзе, як ён зьвязаны з Расеяй і ці можа гэта паўплываць на яго працу.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў на перамовах з індыйскім прэм’ерам Нарэндрам Модзі, што Расея «зробіць усё» для таго, каб вайна ва Ўкраіне спынілася «як мага хутчэй», — аднак украінскі бок, паводле яго слоў, адмаўляецца ад перамоўнага працэсу.
У адносінах з Кітаем Лукашэнку не ўдалося паўтарыць беларуска-расейскую мадэль, якая доўгі час даволі спраўна працавала паводле схемы «грошы ў абмен на пацалункі». Адрозна ад Масквы, Кітай за прыгожыя абяцаньні грошай не дае.
Да 15 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму прыгаварыў Віцебскі абласны суд Сяргея Канавалава. Мужчыну прызналі вінаватым адразу па некалькіх артыкулах, у тым ліку па арт. 289 КК (Акт тэрарызму).
Журналістка выданьня RusNews Марыя Панамарэнка парэзала сабе вены ў СІЗА Барнаула.
15 і 16 верасьня праходзіць саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Самаркандзе. У ліпені 2022 году Беларусь падала заяўку на ўступленьне ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. Наведаў саміт і Аляксандар Лукашэнка.
Ці маюць расейскія пашпарты найвышэйшыя чыны Міністэрства абароны?
Як мінімум у трох гарадах Беларусі апошнімі днямі адбыліся выклікі на допыт і ператрусы.
У Кіеве да 12 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці асудзілі супрацоўніка сакратарыяту Кабінэту Міністраў Украіны Васіля Мяхеду, які з 2006 году супрацоўнічаў з Фэдэральнай службай бясьпекі Расеі і перадаваў яе прадстаўнікам сакрэтную інфармацыю.
Расея мае сур’ёзныя праблемы з камплектаваньнем сваёй арміі.
Кангрэс Міжнароднага зьвязу біятляністаў працягнуў адхіленьне расейскіх і беларускіх спартоўцаў ад міжнародных спаборніцтваў да далейшага апавяшчэньня.
У акупаваных Расеяй Бярдзянску, Луганску і Херсоне загінулі калябаранты.
16 верасьня ў большасьці рэгіёнаў Украіны адбываюцца акцыі ўшанаваньня памяці ўсіх загінулых журналістаў. БАЖ заклікала далучыцца да ўшанаваньня загіблых калег.
Пасьля вызваленьня ад расейскіх войскаў у Харкаўскай вобласьці знайшлі некалькі масавых пахаваньняў мірных жыхароў і ўкраінскіх вайскоўцаў. Найбольш такіх месцаў выявілі ў Ізюме і Ізюмскім раёне.
Высокапастаўлены супрацоўнік Міністэрства замежных спраў Чэхіі, які шмат гадоў працаваў у міністэрстве, супрацоўнічаў са Службай замежнай выведкі Расеі і перадаваў ёй сакрэтныя зьвесткі.
Аліна Коўшык стала прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінэту па нацыянальным адраджэньні.
У рамках «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» Беларусь адыгрывае дастаткова сур'ёзную ролю, заявіў амбасадар Расеі ў Менску Барыс Грызлоў у інтэрвію газэце «Петербургский дневник».
15 і 16 верасьня праходзіць саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) у Самаркандзе.
Бішкек абвінаваціў Душанбэ ў парушэньні дамоўленасьцяў і «вераломнай атацы». У Душанбэ сьцьвярджаюць, што кіргіскія вайскоўцы абстралялі шэраг таджыцкіх населеных пунктаў.
«Народ не прыняў новай назвы сталіцы»,— лічаць новыя ўлады Казахстану.
Першага студзеня Беларусь увяла эмбарга на шэраг прадуктаў з ЭЗ, але пасьля таго гэты закон ужо некалькі разоў паслаблялі. Разьбіраемся, чаму.
Шэраг санкцый быў уведзены Дзярждэпартаментам ЗША, а таксама Міністэрствам фінансаў і Міністэрствам гандлю.
Кіраўнік Каталіцкай царквы папа Рымскі Францішак заявіў, што дзяржавам «маральна прымальна» пастаўляць зброю Ўкраіне, каб дапамагчы ёй абараніцца ад расейскай агрэсіі, паведамляе Reuters.
У Гомлі 14 верасьня затрымалі журналіста Яўгена Меркіса і правялі ператрус у ягонага бацькі і сяброўкі. Першапачаткова паведамлялася, што справа датычыць нібыта заклікаў да санкцыяў.
Загрузіць яшчэ