Чаму Эўразьвяз вырашыў разарваць дамову аб лібэралізацыі візавага рэжыму з Расеяй, але не зь Беларусьсю? Ці будзе рашэньне ЭЗ у пытаньнях візаў, прынятае на гэтым тыдні, канчатковым? Чаму краіны Эўразьвязу не прызнаюць Беларусь акупаванай краінай?
Эўразьвяз вырашыў адмяніць спрошчаны візавы рэжым для грамадзян Расеі. Беларусы маглі падпасьці пад гэтыя абмежаваньні разам з расейцамі, але ў канчатковай вэрсіі дамовы міністраў ЭЗ згадка пра Беларусь зьнікла. Але гэта не канец клопатаў для беларусаў.
Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека апублікавала даклад аб парушэньнях у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне Кітаю.
У 6,2 трыльёна злотых (1,3 трыльёна даляраў) польскі ўрад ацаніў шкоды і страты, якія Польшча панесла ў выніку нападу нацысцкай Нямеччыны ў 1939 годзе і падчас нямецкай акупацыі 1939–1945 гадоў.
На «адкрытым уроку» Аляксандр Лукашэнка пачаў сваю прамову з цытаты аналітыка, экспэрта і рэдактара «Беларускага Штогодніка» Вадзіма Мажэйкі.
Падчас «адкрытага ўроку» Лукашэнкі для школьнікаў на 1 верасьня студэнт біялягічнага факультэту БДУ спытаў у яго, што рабіць з тым, што пасьля падзей 2020 году «большая частка народу Беларусі» адмаўляецца слухаць праўладную прапаганду.
Падчас «адкрытага ўроку» для школьнікаў на 1 верасьня Аляксандар Лукашэнка закрануў тэму змаганьня з пандэміяй каранавірусу ў Беларусі і заявіў, што адправіў былога прэм’ера Сяргея Румаса ў адстаўку ў тым ліку празь ягоную пазыцыю па гэтым пытаньні, якая разыходзілася з пазыцыяй Лукашэнкі.
Падчас «адкрытага ўроку» для вучняў школ Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў сваякоў пісьменньіка Васіля Быкава ў тым, што яны прадалі ягоныя мэдалі на рынку.
Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў прапанаваў правесьці нечарговыя прэзыдэнцкія выбары ўвосень 2022 году.
У Беларусі працягваецца перасьлед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі.
Першага верасьня ў Менскім гарадзкім судзе пачынаецца працэс над былой журналісткай БТ, сябрам Каардынацыйнай рады Ксеніяй Луцкіной. Ёй пагражае да 12 гадоў зьняволеньня. Расказваем, чым яна займалася.
Як паведамляе Белы дом, міністры фінансаў краін «Вялікай сямёркі» ўжо ў гэтую пятніцу 2 верасьня абмяркуюць прапанаванае адміністрацыяй Байдэна абмежаваньне цаны на расейскую нафту.
Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што расейскія войскі «ў некаторых выпадках» адступаюць ва Ўкраіне.
Польшча, Латвія, Літва і Эстонія плянуюць абмежаваць уезд грамадзянам Расеі з шэнгенскімі візамі.
За мінулыя суткі краіны Эўразьвязу не дазволілі нелегальна трапіць да сябе 115 мігрантам з Беларусі.
Кіраўнік зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Жузэп Бурэль заявіў, што члены ЭЗ дамовіліся аб прыпыненьні дзеяньня пагадненьня аб візах для грамадзян Расеі, якое спрашчае атрыманьне расейцамі турыстычных віз.
Апрача кіраўнікоў постсавецкіх краін — яшчэ лідэры Кітаю, Вэнэсуэлы, Эгіпту і «іншых дзяржаў блізкага і далёкага замежжа».
Банк спасылаецца на канкрэтныя рэглямэнты ЭЗ. Пагаварылі з кліентамі некаторых польскіх банкаў.
Кіраўнікі МЗС краін Эўразьвязу не дамовіліся наконт агульнай забароны на выдачу візаў расейцам, бо шмат якія краіны выступілі супраць гэтай меры.
Спадчына Міхаіла Гарбачова, чалавека, які кіраваў распадам Савецкага Саюзу, застаецца прадметам рознагалосьсяў у Расеі. Былы кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня 2022 году — яму быў 91 год.
Фільм Віталя Манскага паказвае паўсядзённае жыцьцё Міхаіла Гарбачова, які жыве ў службовым доме пад Масквой.
Здаецца, толькі ў канцы жыцьця Міхаіла Гарбачова стала вядома, наколькі цесна ён быў зьвязаны з Украінай. На тле сёньняшняй вайны гэтыя повязі і гэты адыход выглядаюць асабліва сымбалічнымі.
Пра сьмерць Міхаіла Гарбачова выказаліся многія сусьветныя лідэры і палітыкі. СМІ у сераду публікуюць партрэты Міхаіла Гарбачова на першых палосах і аддаюць у рэдакцыйных камэнтарах даніну ягоным заслугам.
У ByPol ужо адрэагавалі на гэтае рашэньне Вярхоўнага суду: Значыць, мы ідзем у правільным кірунку.
Прэзыдэнт Турэччыны абвінаваціў кіраўніцтвы Грэцыі і Злучаных Штатаў, але зазначыў, што цяжкасьці ягонай краіне ня страшныя.
На 92-м годзе жыцьця памёр Міхаіл Гарбачоў, апошні генэральны сакратар ЦК КПСС і першы ды апошні прэзыдэнт СССР.
Міністар замежных справаў Літвы Габрыелюс Ланбсбергіс лічыць, што завяршэньне пабудовы агароджы на мяжы зь Беларусьсю «падрыхтавала Літву лепш на выпадак гібрыднай атакі».
Калі выбары адмяняюцца, то гэта дыктатура ўжо ня толькі па сутнасьці, але і па форме. І, мяркуючы па ўсім, Лукашэнка да гэтага маральна і псыхалягічна сасьпеў.
30 жніўня пракурор запрасіў тэрміны зьняволеньня для фігурантаў справы «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» Юрыя Зянковіча, Аляксандра Фядуты, Рыгора Кастусёва, Вольгі Галубовіч і Дзяніса Краўчука.
Пастановай прапануецца зацьвердзіць зварот Рады да ААН, Эўрапарлямэнту, урадаў і парлямэнтаў дзяржаў сьвету.
Пра гэта гаворыцца ў супольным нямецка-францускім дакумэнце «Аб абароне міжнароднага парадку ў эпоху сыстэмнага суперніцтва», падрыхтаваным да сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЭЗ у Празе.
Пазбаўлены ліцэнзіі беларускі адвакат Антон Гашынскі паведаміў, што ў гэтым чаце сапраўды былі прадстаўнікі адвакацкай супольнасьці. Усяго, паводле яго, у чаце ў розны час прысутнічалі ад 150 да 170 чалавек.
Усебеларускі народны сход «вызначыць контуры будучыні Беларусі, напрамак, па якім будзе рухацца дзяржава», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 30 жніўня на нарадзе па законапраектах аб грамадзянскай супольнасьці, дзейнасьці партый і грамадзкіх абʼяднаньняў.
Дзякуючы новаму распараджэньню Міністэрства замежных спраў Польшчы тысячы беларусаў і ўкраінцаў могуць вырашыць праблемы зь легалізацыяй знаходжаньня ў дзяржаве.
30 і 31 жніўня ў Празе праходзіць сустрэча міністраў замежных спраў краін ЭЗ. Асноўныя тэмы — напад Расеі на Ўкраіну і адносіны ЭЗ і Афрыкі.
Пра гэта кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва заявіў у відэазвароце. Ён мяркуе, што трэба задзейнічаць усе даступныя рычагі.
Пакуль дакладна не вядома, колькі населеных пунктаў на Херсоншчыне вызвалілі ад расейцаў з пачатку контранаступу.
Суд Лідзкага раёну 19 жніўня прызнаў інфармацыйную прадукцыю старонак «Veisnoria \ Вяйшнорыя» ў Youtube, Telegram, «УКантакце», «Аднаклясьніках», Instagram, Facebook і TikTok «экстрэмісцкімі матэрыяламі», паведамляе «Вясна».
«Пазыцыя Літвы пасьля 24 лютага не зьмянілася»,— заявіла Інгрыда Шыманіце.
Палітыка, якую рэжым Аляксандра Лукашэнкі праводзіць у дачыненьні да Польшчы, «заслугоўвае самага жорсткага асуджэньня», заявіў польскі міністар замежных спраў Зьбігнеў Раў падчас візыту ў Славенію.
У Іраку прыхільнікі ўплывовага шыіцкага імама Муктады ас-Садра сёньня ўзялі штурмам Палац рэспублікі ў Багдадзе, які знаходзіцца ва ўрадавай «зялёнай зоне».
Свабода паглядзела, дзе цяпер міліцэйскія начальнікі, якія адзначаліся пры разгонах акцый пратэсту.
Палітзьняволены Сяргей Ціханоўскі ўжо больш як два гады за кратамі. Яго пакаралі 18 гадамі пазбаўленьня волі. Ціханоўскі адбываў пакараньне ў Магілёве. Але яму ўзмацнілі рэжым і перавялі ў турму ў Жодзіне, якая лічыцца адной з самых жорсткіх у Беларусі.
Украінскія войскі пасьля зьнішчэньня ў Херсонскай вобласьці трох мастоў, па якіх Расея забясьпечвала сваю вайсковую групоўку на акупаваных паўднёвых тэрыторыях, прарвалі пазыцыі аб’яднаных фармаваньняў Расеі і так званай «ДНР» паблізу Кахоўкі.
Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц у панядзелак заклікаў да пашырэньня Эўрапейскага Зьвязу, каб у канчатковым выніку ўключыць у яго Ўкраіну, Малдову і Грузію, і заявіў, што паступовы пераход да галасаваньня ў Эўразьвязе паводле большасьці зьяўляецца прыступкай да пашырэньня блёку.
Пра гэта паведамляе балтыйскае інфармацыйнае агенцтва BNS.
У горадзе Голая Прыстань Херсонскай вобласьці ва ўласным доме знайшлі застрэленым колішняга дэпутата ад партыі «Слуга народу» Аляксея Кавалёва, які ўвайшоў у склад акупацыйнага ўраду рэгіёну як міністар аграрнай палітыкі.
Пра гэта паведамілі ў эфіры дзяржтэлеканала СТВ, піша «Новы час».
Загрузіць яшчэ