Візыт працягнецца да 19 верасьня. За гэты час Пэлосі сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Армэніі Ніколам Пашыньянам, сьпікерам Нацыянальнага Сходу рэспублікі Аленам Сіманьянам і іншымі высокапастаўленымі асобамі. Пра гэта выданьню News.am паведамілі ў амэрыканскім пасольстве ў Ерэване.
Нэнсі Пэлосі стала самым высокапастаўленым прадстаўніком ЗША, які наведаў Армэнію пасьля здабыцьця незалежнасьці.
«Візыт дэлегацыі Кангрэса ў Армэнію зьяўляецца магутным сымбалем цьвёрдай прыхільнасьці ЗША мірнай, квітнеючай і дэмакратычнай Армэніі, а таксама стабільнаму і бясьпечнаму Каўказу», — заявіла Пелосі перад візытам.
Візыт Пэлосі адбываецца на фоне чарговага абвастрэньня канфлікту паміж Армэніяй і Азэрбайджанам. Яно пачалося ў ноч на 13 верасьня, калі ўзброеныя сілы Азербайджану пачалі інтэнсіўны артылерыйскі абстрэл армянскіх пазыцый у прыгранічных раёнах. Ерэван паведамляў аб гібелі 135 вайскоўцаў у выніку чарговай эскаляцыі, Баку — аб 77 загінулых азэрбайджанскіх салдатах.
У пачатку жніўня дэлегацыя Кангрэса ЗША на чале з Нэнсі Пэлосі наведала Тайвань. Гэта стала прычынай для абвастрэньня адносін з Кітаем, які лічыць Тайвань сваёй тэрыторыяй і дэкляруе намер узьяднацца зь ёй. Пэкін расцаніў візыт Пэлосі як падрыў свайго сувэрэнітэту і пачаў ваенныя вучэньні з баявымі стрэльбамі ў шасьці акваторыях вакол Тайваня.