Абвешчаная Ўладзімірам Пуціным, паводле яго слоў, «частковая» мабілізацыя была расцэнена за межамі Расеі як новы канфрантацыйны крок у адносінах ня толькі да Украіны, але і да заходняга сьвету. Бо, абвяшчаючы аб мабілізацыі, прэзыдэнт РФ назваў Захад праціўнікам, які імкнецца зьнішчыць Расею.