Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускім біятляністам працягнулі адхіленьне ад спаборніцтваў


Беларускі біятляніст Антон Смольскі на Алімпіядзе ў Кітаі, 8 лютага 2022
Беларускі біятляніст Антон Смольскі на Алімпіядзе ў Кітаі, 8 лютага 2022

Кангрэс Міжнароднага зьвязу біятляністаў працягнуў адхіленьне расейскіх і беларускіх спартоўцаў ад міжнародных спаборніцтваў да далейшага апавяшчэньня.

Як паведамляе Sports.ru, рашэньне было прынятае большасьцю галасоў удзельнікаў Кангрэсу: 39 чалавек выказаліся за адхіленьне, двое супраць, пяцёра ўстрымаліся. Прадстаўнікі Расеі і Беларусі не галасавалі.

Беларусаў і расейцаў адхілілі ад спаборніцтваў сёлета 29 сакавіка ў сувязі з маштабным расейскім нападам на Ўкраіну.

У лютым Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) рэкамэндаваў міжнародным спартовым фэдэрацыям не дазваляць выступаць у спаборніцтвах расейскім і беларускім спартоўцам, а таксама афіцыйным асобам.

Мэтай рэкамэндацыі ў МАК назвалі, сярод іншага, «абарону цэласьці глябальных спартовых спаборніцтваў». «Цяперашняя вайна ва Ўкраіне ставіць перад Алімпійскім рухам дылему. У той час як атлеты з Расеі і Беларусі будуць магчы працягваць удзел у спартовых падзеях, у многіх спартоўцаў з Украіны такой магчымасьці ня будзе, бо на іх краіну напалі», — падкрэсьліваюць у МАК.

Адначасова МАК захаваў рэкамэндацыю не праводзіць міжнародныя спаборніцтвы ў Расеі і Беларусі.

16 лютага на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Аляксандар Лукашэнка падтрымаў ідэю кіраўніка Расеі Ўладзіміра Пуціна, каб ШАС праводзіла свае спаборніцтвы па летніх алімпійскіх відах спорту ў 2024 годзе і па зімовых — у 2026 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG