Міністэрства юстыцыі РФ унесла ў сьпіс СМІ-«замежных агентаў» 6 чалавек і адну юрыдычную асобу, у рэестар фізычных асобаў-«замежных агентаў» — яшчэ 6 чалавек.
Дэпутаты Мажылісу (ніжняй палаты парлямэнту) Казахстана прапанавалі вярнуць сталіцы назву Астана. Цяпер горад называецца Нур-Султан у гонар першага прэзыдэнта Казахстану.
Эўразьвяз на наступным тыдні дасьць Украіне пакет фінансавай дапамогі ў памеры 5 мільярдаў эўра, піша Bloomberg са спасылкай на дыпляматаў ЭЗ.
З 1 верасьня візавыя цэнтры Эстоніі ў Беларусі часова не прымаюць дакумэнты на атрыманьне візаў.
2 верасьня ў судзе Маскоўскага раёну Менску адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы адваката Ўладзімера Ангельскага.
Міністры фінансаў краін «вялікай сямёркі» (Вялікая Брытанія, Нямеччына, Італія, Канада, ЗША, Францыя, Японія) ухвалілі абмежаваньне цэнаў на расейскую нафту.
Увечары 1 верасьня на віцэ-прэзыдэнтку Аргентыны Крысьціну Фэрнандэс дэ Кіршнэр быў учынены замах. Кіршнэр вітала прысутных каля яе дома, калі ёй у галаву паспрабаваў стрэліць мужчына, але пісталет даў асечку.
Кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросі вярнуўся на падкантрольную Ўкраіне тэрыторыю і расказаў журналістам аб стане Запароскай АЭС. Ён правёў на станцыі некалькі гадзінаў.
Заявы Лукашэнкі аб нібыта канфлікце паміж Уладзімірам Зяленскім і ўкраінскімі вайскоўцамі ня маюць нічога агульнага з рэальнасьцю, заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк.
Здарэньне адбылося падчас падчас лінейкі ў гімназіі № 1 Наваполацку, калі да школьнікаў прыйшлі з паказальным выступам людзі ў вайсковай форме, са зброяй і чырвоным сьцягам.
У інтэрвію «Настоящему времени» амэрыканскі палітоляг Фрэнсіс Фукуяма расказаў, як ён ацэньвае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну, што для сьвету будзе азначаць перамога Ўкраіны, а што для гісторыі — сьмерць былога прэзыдэнта СССР Міхаіла Гарбачова.
Супрацоўнікі Галоўнага ўпраўленьня ўласнай бясьпекі МУС устанавілі асобу менчука, які ў 2020 годзе «публікаваў заклікі да забойства міліцыянтаў у адным з экстрэмісцкіх чатаў», паведамляе МУС.
Палітзьняволенага Андрэя Кузьнечыка перавялі з магілёўскай турмы ў папраўчую калёнію № 1, паведамляе «Віцебская Вясна».
Новы палітычны сэзон у Казахстане стартаваў з абвяшчэньня пазачарговых выбараў — прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх.
Памочнік міністра абароны Беларусі ў пытаньнях міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Валеры Равенка назваў заяву прадстаўніка Генштабу Узброеных сіл Украіны наконт беларускіх вайсковых вучэньняў правакацыйнай.
У Вільні 31 жніўня — 2 верасьня праходзіць кангрэс «Свабоднай Расеі». Ён сабраў усе тыя расейскія палітычныя сілы, якія выступаюць супраць вайны ва Ўкраіне. Кангрэс праходзіць пад лёзунгам «Будзьце храбрымі, як Украіна».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі адмяніў указы аб удзеле дэлегацыі краіны ў Трохбаковай кантактнай групе па Данбасе.
Украінская тэнісістка Марта Касьцюк ня стала абменьвацца традыцыйным поціскам рукі са сваёй суперніцай Вікторыяй Азаранкай зь Беларусі пасьля заканчэньня матчу ў другім крузе Адкрытага чэмпіянату ЗША.
Чаму Эўразьвяз вырашыў разарваць дамову аб лібэралізацыі візавага рэжыму з Расеяй, але не зь Беларусьсю? Ці будзе рашэньне ЭЗ у пытаньнях візаў, прынятае на гэтым тыдні, канчатковым? Чаму краіны Эўразьвязу не прызнаюць Беларусь акупаванай краінай?
Эўразьвяз вырашыў адмяніць спрошчаны візавы рэжым для грамадзян Расеі. Беларусы маглі падпасьці пад гэтыя абмежаваньні разам з расейцамі, але ў канчатковай вэрсіі дамовы міністраў ЭЗ згадка пра Беларусь зьнікла. Але гэта не канец клопатаў для беларусаў.
Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека апублікавала даклад аб парушэньнях у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне Кітаю.
У 6,2 трыльёна злотых (1,3 трыльёна даляраў) польскі ўрад ацаніў шкоды і страты, якія Польшча панесла ў выніку нападу нацысцкай Нямеччыны ў 1939 годзе і падчас нямецкай акупацыі 1939–1945 гадоў.
На «адкрытым уроку» Аляксандр Лукашэнка пачаў сваю прамову з цытаты аналітыка, экспэрта і рэдактара «Беларускага Штогодніка» Вадзіма Мажэйкі.
Падчас «адкрытага ўроку» Лукашэнкі для школьнікаў на 1 верасьня студэнт біялягічнага факультэту БДУ спытаў у яго, што рабіць з тым, што пасьля падзей 2020 году «большая частка народу Беларусі» адмаўляецца слухаць праўладную прапаганду.
Падчас «адкрытага ўроку» для школьнікаў на 1 верасьня Аляксандар Лукашэнка закрануў тэму змаганьня з пандэміяй каранавірусу ў Беларусі і заявіў, што адправіў былога прэм’ера Сяргея Румаса ў адстаўку ў тым ліку празь ягоную пазыцыю па гэтым пытаньні, якая разыходзілася з пазыцыяй Лукашэнкі.
Падчас «адкрытага ўроку» для вучняў школ Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў сваякоў пісьменньіка Васіля Быкава ў тым, што яны прадалі ягоныя мэдалі на рынку.
Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў прапанаваў правесьці нечарговыя прэзыдэнцкія выбары ўвосень 2022 году.
У Беларусі працягваецца перасьлед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі.
Першага верасьня ў Менскім гарадзкім судзе пачынаецца працэс над былой журналісткай БТ, сябрам Каардынацыйнай рады Ксеніяй Луцкіной. Ёй пагражае да 12 гадоў зьняволеньня. Расказваем, чым яна займалася.
Як паведамляе Белы дом, міністры фінансаў краін «Вялікай сямёркі» ўжо ў гэтую пятніцу 2 верасьня абмяркуюць прапанаванае адміністрацыяй Байдэна абмежаваньне цаны на расейскую нафту.
Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што расейскія войскі «ў некаторых выпадках» адступаюць ва Ўкраіне.
Польшча, Латвія, Літва і Эстонія плянуюць абмежаваць уезд грамадзянам Расеі з шэнгенскімі візамі.
За мінулыя суткі краіны Эўразьвязу не дазволілі нелегальна трапіць да сябе 115 мігрантам з Беларусі.
Кіраўнік зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Жузэп Бурэль заявіў, што члены ЭЗ дамовіліся аб прыпыненьні дзеяньня пагадненьня аб візах для грамадзян Расеі, якое спрашчае атрыманьне расейцамі турыстычных віз.
Апрача кіраўнікоў постсавецкіх краін — яшчэ лідэры Кітаю, Вэнэсуэлы, Эгіпту і «іншых дзяржаў блізкага і далёкага замежжа».
Банк спасылаецца на канкрэтныя рэглямэнты ЭЗ. Пагаварылі з кліентамі некаторых польскіх банкаў.
Кіраўнікі МЗС краін Эўразьвязу не дамовіліся наконт агульнай забароны на выдачу візаў расейцам, бо шмат якія краіны выступілі супраць гэтай меры.
Спадчына Міхаіла Гарбачова, чалавека, які кіраваў распадам Савецкага Саюзу, застаецца прадметам рознагалосьсяў у Расеі. Былы кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў памёр 30 жніўня 2022 году — яму быў 91 год.
Фільм Віталя Манскага паказвае паўсядзённае жыцьцё Міхаіла Гарбачова, які жыве ў службовым доме пад Масквой.
Здаецца, толькі ў канцы жыцьця Міхаіла Гарбачова стала вядома, наколькі цесна ён быў зьвязаны з Украінай. На тле сёньняшняй вайны гэтыя повязі і гэты адыход выглядаюць асабліва сымбалічнымі.
Пра сьмерць Міхаіла Гарбачова выказаліся многія сусьветныя лідэры і палітыкі. СМІ у сераду публікуюць партрэты Міхаіла Гарбачова на першых палосах і аддаюць у рэдакцыйных камэнтарах даніну ягоным заслугам.
У ByPol ужо адрэагавалі на гэтае рашэньне Вярхоўнага суду: Значыць, мы ідзем у правільным кірунку.
Прэзыдэнт Турэччыны абвінаваціў кіраўніцтвы Грэцыі і Злучаных Штатаў, але зазначыў, што цяжкасьці ягонай краіне ня страшныя.
На 92-м годзе жыцьця памёр Міхаіл Гарбачоў, апошні генэральны сакратар ЦК КПСС і першы ды апошні прэзыдэнт СССР.
Міністар замежных справаў Літвы Габрыелюс Ланбсбергіс лічыць, што завяршэньне пабудовы агароджы на мяжы зь Беларусьсю «падрыхтавала Літву лепш на выпадак гібрыднай атакі».
Калі выбары адмяняюцца, то гэта дыктатура ўжо ня толькі па сутнасьці, але і па форме. І, мяркуючы па ўсім, Лукашэнка да гэтага маральна і псыхалягічна сасьпеў.
30 жніўня пракурор запрасіў тэрміны зьняволеньня для фігурантаў справы «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» Юрыя Зянковіча, Аляксандра Фядуты, Рыгора Кастусёва, Вольгі Галубовіч і Дзяніса Краўчука.
Пастановай прапануецца зацьвердзіць зварот Рады да ААН, Эўрапарлямэнту, урадаў і парлямэнтаў дзяржаў сьвету.
Пра гэта гаворыцца ў супольным нямецка-францускім дакумэнце «Аб абароне міжнароднага парадку ў эпоху сыстэмнага суперніцтва», падрыхтаваным да сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЭЗ у Празе.
Загрузіць яшчэ